Сьвятар упэўнены, што футбалісты не павінны гуляць у ружовых, блакітных, жоўтых і зялёных буцах. На яго думку, у сапраўдных мужчын колер абутку павінен быць толькі чорным.
«Абуць мужчыну ружовыя ці блакітныя буцы — гэта ўсё роўна што надзець жаночыя майткі або бюстгальтар», — заявіў Шумскі. Таксама сьвятар раскрытыкаваў «неймаверныя» прычоскі некаторых гульцоў.
«Лібэрастычныя ідэолягі глябалізму відавочна хочуць супрацьпаставіць футбол хрысьціянству. Я ў гэтым упэўнены. Таму і радуюся, што расейскія футбалісты праваліліся і, з ласкі Божай, ня ўдзельнічаюць больш у гэтым гомасексуальным ганьбішчы, ды да таго ж яшчэ і ў пост», — напісаў сьвятар у сваёй калёнцы на сайце «Руская народная лінія».