Выбары адбыліся ў рамках кангрэсу ФІДЭ, які прайшоў у нарвэскім горадзе Тромсё.
52-гадовы Ілюмжынаў набраў 110 галасоў. Іншы прэтэндэнт на пост – экс-чэмпіён сьвету ў шахматах і апазыцыйны расейскі палітык – Гары Каспараў атрымаў 61 голас.
Расейскія амбасады ў многіх краінах сьвету зьвярталіся да мясцовых нацыянальных шахматных фэдэрацый з прапановай падтрымаць кандыдатуру Ілюмжынава. Каспараў вядомы рэзкай крытыкай на адрас прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна і яго атачэньня.
Кірсан Ілюмжынаў узначальвае Міжнародную шахматную фэдэрацыю з 1995 году. З 1993 па 2010 год ён быў кіраўніком Рэспублікі Калмыкія. Сярод іншага Ілюмжынаў вядомы тым, што ўсур'ёз казаў пра свае кантакты з іншаплянэтнікамі.