У Маскве ў суботу адбудзецца асноўная частка праграмы штогадовага аўтамабільнага шоў Moscow City Racing. А 14-ай гадзіне па расейскім часе ля сьценаў Крамля стартуюць заезды балідаў «Формулы-1».
Чакаецца, што мерапрыемства наведаюць больш за сто тысяч чалавек. У сувязі з правядзеньнем гонкі ў цэнтры Масквы часткова абмежаваны рух транспарту.
Аўташоў Moscow City Racing праходзіць у Маскве зь 2008 года. Яно зьяўляецца адным з найбуйнейшых сусьветных аўтамабільных падзей з удзелам камандаў сусьветна вядомых гоначных сэрыяў.