Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія войскі нанесьлі ўдар па жылых дамах у Данецкай і Харкаўскай вобласьцях, ёсьць ахвяры


Наступствы расейскага ракетнага ўдару па Пакроўску Данецкай вобласьці
Наступствы расейскага ракетнага ўдару па Пакроўску Данецкай вобласьці

Увечары ў панядзелак, 7 жніўня, расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па жылых дамах у цэнтры гораду Пакроўску Данецкай вобласьці. Паводле прадстаўніка МУС Украіны, пяць чалавек загінулі, раненьні атрымаў 31 чалавек.

Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

«Данбас, ад якога Расея спрабуе пакінуць толькі разьбітыя і абпаленыя камяні. Два ракетныя ўдары. Цаляньне па звычайным жылым доме. На жаль, ёсьць ахвяры. На месцы — ратавальнікі і ўсе неабходныя службы. Ідзе выратаваньне людзей», — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

Як паведаміў кіраўнік Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Павел Кірыленка, у выніку ракетнага ўдару па Пакроўску, паводле папярэдніх зьвестак, загінуў адзін чалавек, яшчэ сямёра атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці. Ён удакладніў, што ў выніку атакі пашкоджаныя 5- і 9-павярховыя дамы, жылыя дамы ў прыватным сэктары, гатэль, установы харчаваньня, крамы, адміністрацыйныя будынкі.

У сваю чаргу кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка паведаміў, што на 21:50 кіеўскага часу колькасьць загінулых вырасла да пяці чалавек, раненьні атрымаў 31 чалавек. Сярод загінулых — намесьнік начальніка ўправы Дзяржаўнай службы надзвычайных сытуацыяў (ДСНС) у Данецкай вобласьці. Раненьні атрымалі 19 паліцыянтаў, пяцёра ратавальнікаў, трое цывільных, у тым ліку дзіця, удакладніў ён.

Гібель супрацоўніка ДСНС пацьвердзіў кіраўнік ведамства Сяргей Крук.

Акрамя таго, увечары 7 жніўня адбыўся авіяналёт на Купянскі раён Харкаўскай вобласьці. Чатыры кіраваныя авіябомбы ўпалі на паселішча Круглякоўка, забіўшы двух чалавек і параніўшы пяцёх, паведаміў кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG