Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відавочцы публікуюць фота выбуху ў расейскім Белгарадзе


На ўезьдзе ў Белгарад,інлюстрацыйнае фота
На ўезьдзе ў Белгарад,інлюстрацыйнае фота

Белгарадзкія сацсеткі са спасылкай на відавочцаў паведамляюць, што ў горадзе прагрымеў выбух. Некаторыя сьцьвярджаюць, што перад гэтым у небе быў заўважаны беспілётнік.

У сеціве зьявіліся фота, на якіх можна пабачыць пашкоджаньні аднаго са шматпавярховых дамоў. Мяркуючы па фота, у шматпавярховіка пашкоджаны фасад, таксама выбітае задняе шкло легкавога аўтамабіля.

Афіцыйных камэнтароў пакуль няма.

  • У чэрвені сёлета паведамлялася, што на тэрыторыю Белгарадзкай вобласьці нібыта зайшла дывэрсійна-выведвальная група, губэрнатар рэгіёну Вячаслаў Гладкоў заяўляў, што з дывэрсантамі ішоў бой у вёсцы Новая Тавалжанка. «Русский добровольческий корпус» (РДК), які ваюе на баку Ўкраіны, паказваў меркаваных палонных расейскіх салдат.
  • У чэрвені мясцовыя ўлады прымежнага расейскага гораду Шабекіна амаль кожны дзень заяўлялі аб абстрэлах з боку Ўзброеных сілаў Украіны.
  • 20 красавіка на Белгарад упала авіябомба з расейскага самалёта Су-34, які пралятаў над горадам. У Мінабароны РФ патлумачылі здарэньне «пазаштатным выхадам авіяцыйнага боепрыпасу». У выніку выбуху было пашкоджана некалькі прыпаркаваных аўтамабіляў. У адным з дамоў былі разбураныя чатыры кватэры. Тры чалавекі пацярпелі.
  • У лютым на Белгарад упалі некалькі бесьпілётнікаў. Згодна з паведамленьнем губэрнатара Белгарадзкай вобласьці Гладкова, у выніку атакі дронаў у некалькіх дамах былі выбітыя вокны, некалькі аўтамабіляў атрымалі пашкоджаньні, ахвяраў не было.
  • У кастрычніку летась у Белгарадзе адбылося некалькі выбухаў, у выніку якіх быў пашкоджаны шматпавярховы будынак. У большасьці грамадзкіх тэлеграм-каналаў сьцьвярджалася, што Расея абстрэльвала зь Белгараду ўкраінскі Харкаў і адна з ракет выбухнула ў паветры, а яе абломкі пашкодзілі апошнія паверхі жылога дому.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG