Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» ў сваім тэлеграм-канале.
7 студзеня яе перавялі ў СІЗА і прад’явілі абвінавачаньне паводле артыкула 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Пасьля выбараў 2020 году шырокі рэзананс атрымала гісторыя, калі сына Алены на некалькі дзён забралі ў прытулак. Лазарчык тады затрымалі ўдзень 17 верасьня, у гэты час яе сын Арцём быў у школе. Калі жанчыну ўвечары адпусьцілі, яна даведалася, што пэдагогі выклікалі органы апекі, якія павезьлі хлопчыка ў прытулак Фрунзэнскага раёну. Праз два дні да прытулку прыйшлі сотні чалавек, якія вырашылі падтрымаць жанчыну. У выніку сына Алене вярнулі.