«Дагэтуль не магу глядзець фільмы пра вайну. Не хачу ўзгадваць. Я ня буду ўключаць радыё. Я нікуды не пайду. Не магу...»
Калі збочыць ад Беражка — станцыі на чыгунцы — ды прайсьці пару-тройку кілямэтраў паўз хваёвы лес з духмяным паветрам, тут усё і «нача-наецца». Апошняе слоўца любяць паўтараць мясцовыя — тры сотні жыхароў вёскі Нача, што на Крупаўшчыне. Крыху ніжэй, у даліне — роўны шэраг домікаў з аднолькавымі ружовымі дахамі ды вежай МТС. Такі фасад аднайменнага аграгарадка.
Нядаўна незалежныя СМІ распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, як у Міжнародны дзень аховы помнікаў, а 10-й раніцы, адбылося барбарскае разбурэньне дамініканскага кляштара 18 стагодзьдзя ў Смалянах, што на Аршаншчыне.
У Крупскім прайшло арганізацыйнае паседжаньне ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў супраць будаўніцтва, як тут ужо называюць, «заводаў ядаў».
Крупкі з савецкіх часоў застаюцца буйным перавалачным чыгуначным вузлом. Да станцыі прымыкае 2-тысячны пасёлак з падобнай назвай — Крупскі, але яго не ратуе ўжо і блізкасьць чыгункі.
Віталь Сямашка расказвае пра пасёлак Бель Крычаўскага раёну – адзін зь першых аграгарадкоў на Крычаўшчыне.
Вандроўка ў Маляцічы, што амаль на роўнай адлегласьці ад райцэнтру — Крычава — і расейскай мяжы.
Ня думаў нават, што і праз тры, і болей гадоў давядзецца ізноў апынуцца ў Дукоры — вёсцы на Пухавіччыне, што за 17 хвілін — сам засякаў — аўтабанам ад Менску.
Сытуацыю ў пасёлку Дружным адсочваю пяты год. Зрэшты, яна выйшла далёка за межы Пухавіччыны пасьля шматтысячных леташніх экалягічных мітынгаў і чарнобыльскіх шляхоў.
Сёньняшняе падарожжа незвычайнае ўжо тым, што адбываецца яно ў Менску, але тычыцца жыхароў-пасажыраў, бадай, усёй краіны.
Едучы ў Лукашы праз 8 гадоў, меў спадзеў, што гэта будзе мая самая аптымістычная вандроўка.
Тутэйшы мастак Юры Мяккі: «Дынаміка разьвіцьця відавочная — мастацкую галерэю зачынілі, а бар-піўнуху адчынілі»
Пасёлак на Талачыншчыне з пампэзнай назвай Слаўнае, што ўзьнік ля аднайменнай чыгуначнай станцыі, больш слынны ў навакольлі сваім крымінальным мінулым ды сучаснасьцю.
Назва любой мясцовасьці даецца па характарыстыцы, якая не зьнікае ў вяках. Тут самыя халодныя мясьціны Барысаўшчыны.
У часе першай сёлета прэсавай канфэрэнцыі Лукашэнка ізноў вярнуўся да так званага «кітайскага пытаньня» — будаўніцтва індустрыяльнага парку на Смалявіччыне агульнай плошчай 80 квадратных кілямэтраў. Праект ён назваў «выгадным» ды «абавязковым да рэалізацыі».
Ідэя гэтага каляднага досьледу зьявілася ў часе вандроўкі ў Лідзе ў адзін зь перадсьвяточных дзён — ля гарадзкой біржы. Зайсьціся туды параілі знаёмыя — маўляў, убачыш невядомую Ліду.
На золку іду пехатой уздоўж маўклівай, выцягнутай кілямэтры на тры, цэнтральнай вуліцы Дакудава, дзе жыве за сем з паловай соцень чалавек.
Загрузіць яшчэ