Дзяржаўная авіяцыйная служба Ўкраіны ўключыла Беларусь у пералік краін з высокімі пагрозамі і рызыкамі для авіяцыйнай бясьпекі, разам яшчэ з 7 краінамі — Сырыяй, Палестынай, Рэспублікай Емэн, Лібіяй, Афганістанам, Іранам, а таксама паўночнай і цэнтральнай часткай Сынайскага паўвострава.