Кінадакумэнталіст, празаік, спартовец
Будучыня беларускай футбольнай папялушкі ФК «Крумкачы» высьветліцца неўзабаве. Як і лёс сёлетняга Дня Волі.
Дзяржава адзначае сто гадоў Узброеным сілам РБ!.. Цяжка зразумець, чаму была абраная менавіта гэтая дата для такога дня, праўда, у нашай дзяржаве шмат чаго цяжка зразумець.
Галавой відэаапэратара Белсату Андрэя Козела міліцыянты вынесьлі дзьверы выбарчага ўчастку, далі журналісту па рэбрах, зламалі палец і ў судзе выступаюць як сьведкі.
Днямі йшоў міма Купалаўскага тэатру, як раптам пачуў авацыю, павярнуў са сквэру да цэнтральнага ўваходу і ўсё зразумеў, купалаўцы разьвітваліся зь Генадзем Гарбукам.
Нечаканы вэрдыкт Міжнароднага арбітражнага суду, які апраўдаў большую частку дыскваліфікаваных расейскіх алімпійцаў, напаліў і без таго гарачую атмасфэру, што да алімпійскіх гульняў у карэйскім Пхеньчхане.
Сталічнае тэлебачаньне (СТВ) адмовілася ад расейскага складніка ў сваёй праграме! Такую навіну нядаўна актыўна абмяркоўвалі недзяржаўныя інфармацыйныя рэсурсы і сацсеткі. У чаканьні новай эпохі БТ ды рэвалюцыі ў дзяржаўнай мэдыяпрасторы.
Каб ня трапіць у аўтазак 19 сьнежня 2010 году літаральна любому мінаку ў цэнтры Менску патрэбны быў толькі шанцунак. Мне пашанцавала тройчы.
Дакладней, за тое бязьмежнае нахабства ў допінгавай палітыцы, зь якім Расея дасягнула трыюмфу ў алімпійскім Сочы, на тле якога і адбылася анэксія Крыму.
Скончыўся, бадай, самы неадназначны за апошнія гады футбольны чэмпіянат Беларусі. Шэраг папярэдніх гадоў чэмпіён вызначаўся датэрмінова, і гэта быў клюб БАТЭ.
Учора позна ўвечары адбыўся бой за тытул рэгулярнага чэмпіёна сьвету паводле адной з асноўных прафэсійных баксэрскіх арганізацый WBA паміж Аляксандрам Усьцінавым і Мануэлем Чарам.
Неяк калега распавёў пра тое, што вядомы беларускі нацыяналіст-бізнэсовец, адзначаны шнарамі змаганьня за Беларусь яшчэ ў 1980-я, атрымаў карту паляка.
Беларуска-расейскія адносіны зьведалі розныя пэрыяды, былі тут і сьвяты сумеснай застольнай песьні, і часы заклятай дружбы.
Неяк гадоў пятнаццаць таму, пад час чэмпіянату сьвету па хакеі адзін з прыяцеляў, нешараговы актывіст Хартыі’97 у размове са мной прызнаўся, што ня будзе, і ўвогуле, маўляў, ня варта падтрымліваць нацыянальную каманду на гэтых спаборніцтвах.
Ініцыятыва футбольнага клюбу БАТЭ спагнаць штраф памерам 5000 эўра з хлопца, што выбег на поле з нацыянальным сьцягам, абурыла Насту Дашкевіч.
Ішоў уначы на імпрэзу «(не)расстралянай паэзіі» на курапацкую гару. Ішоў па размоклай глебе, ногі сьлізгалі, ліў дождж. Ішоў і думаў, што восемдзесят гадоў таму сюды йшлі тыя, чые вершы сёньня будуць дэклямаваць.
Нават ня памятаю, калі гэта пачалося. Здаецца, яшчэ з 1970-х, калі ў Барсу выправіўся легендарны галяндзец Ёган Кройф.
Зьвярнуўся з пытаньнямі калега, які рыхтаваў матэрыял пра незалежную тэлевізію 1990-х. У прыватнасьці пра 8 незалежны канал.
Футбольны адборачны турнір на чэмпіянат сьвету скончыўся, вызначыліся ўсе ўдзельнікі спаборніцтваў. А таксама тыя, каму не пашанцавала. Беларусь апынулася сярод другіх, прычым задоўга да сканчэньня адбору.
— Армія гэта... гэта... школа жыцьця, — гаварыў на маіх провадах у тую самую армію, абняўшы мяне за плечы, падвыпіўшы дзядзька Андрэй.
Загрузіць яшчэ