Каранавірус з Кітаю ў Беларусь ня трапіць, таму што ўсе беларусы, якія зьвярнуліся ў беларускую амбасаду з просьбай дапамагчы вярнуцца з Уханю на радзіму, застаюцца на 14-дзённы карантын у Казахстане і Расеі. Усіх астатніх, хто прылятае сюды з Кітаю, двойчы правяраюць на каранавірус.