Сёлета ўпершыню за 26 гадоў, што ладзіцца Менская міжнародная кніжная выстава, асноўным экспанэнтам сталі Злучаныя Штаты Амэрыкі, і часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур на ўрачыстым адкрыцьці перарэзала сымбалічную стужку.
Джэніфэр Мур кажа, што творы Янкі Купалы падаліся ёй вельмі падобнымі да паэзіі амэрыканскага клясыка Ўолта Ўітмэна. А сваімі ўлюбёнымі пісьменьнікамі яна назвала Марка Твэна, Уільяма Фолкнэра і Маргарэт Мітчэл.
On the Road: American Travel Writing
Стэнд ЗША сёлета разьмешчаны ў самым цэнтры выставачнага павільёна і займае вялікую плошчу. Прысьвечаны ён амэрыканскай літаратуры пра падарожжы.
«Кнігі — гэта магчымасьць падарожнічаць, не пакідаючы месца, прасторы. Для амэрыканцаў падарожжы — вялікая частка жыцьця. Яны даюць цудоўныя магчымасьці перасоўвацца па ЗША — з поўначы на поўдзень, з захаду на ўсход. У нас на стэндзе больш за 200 найменьняў кніг і часопісаў па тэматыцы «Падарожжы», таксама вы можаце віртуальна падарожнічаць па Злучаных Штатах.
У нашым павільёне тры асноўныя сэкцыі. Першая — турыстычная, другая — пра нашы нацыянальныя паркі. І ніводнае амэрыканскае падарожжа ня можа абысьціся без прыдарожных кавярняў, якія мы называем «Дайнэры», — часовая павераная ў справах ЗША ў Беларусі Джэніфэр Мур правяла экскурсію па амэрыканскім павільёне на XXVII Менскай міжнароднай кніжнай выставе.
А наагул, каб адчуць атмасфэру Злучаных Штатаў, трэба збочыць з утаптанай сьцежкі і наведаць тыя мясьціны, якія звычайна выпадаюць са звыклага пераліку адметнасьцяў, раіць кіраўніца амэрыканскай дыпляматычнай місіі ў Беларусі.
«Большасьць людзей наведваюць Нью-Ёрк, Арлянда, Маямі. Але калі вы пачняце вандраваць па невялікіх гарадках, збочыце з асноўных дарог і наведаеце месцы, дзе жылі, да прыкладу, Марк Твэн альбо Ўільям Фолкнэр, вы пераканаецеся, наколькі гасьцінныя амэрыканцы, вы пакаштуеце іх нацыянальныя стравы і прасякняцеся атмасфэрай ЗША. Фолкнэр і Твэн паходзяць з поўдня ЗША, яны цудоўна могуць паказаць адметнасьці менавіта маёй радзімы — поўдня», — кажа Джэніфэр Мур.
І дзеці з амэрыканскімі сьцяжкамі. Як адкрывалі Менскую кніжную выставу. ФОТА
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны

«Усе дзяўчаты са штата Джорджыя, хто сябе паважае, павінны чытаць „Зьнесеных ветрам“»
Паўтара года таму, калі Джэніфэр Мур толькі прыехала ў Беларусь, яна паабяцала пазнаёміцца з творамі беларускіх клясыкаў. Абяцаньне выканала.
«Мне вельмі спадабаўся Янка Купала. Вершы мне шмат у чым нагадваюць творы амэрыканскага паэта Ўолта Ўітмэна. Гэта сапраўды вельмі добрае, прыемнае чытво».
Джэніфэр Мур пашкадавала, што ня мае часу чытаць столькі, колькі б ёй хацелася, таму што па працы апошні год быў даволі напружаны. Расказала яна і пра сваіх улюбёных амэрыканскіх пісьменьнікаў.
«У дзяцінстве я вельмі любіла чытаць Марка Твэна. А паколькі я сама родам з поўдня, то ўсе дзяўчаты са штата Джорджыя, хто сябе паважае, павінны абавязкова чытаць „Зьнесеных ветрам“ Маргарэт Мітчэл.
І мне вельмі прыемна, куды б я ні прыяжджала ў Беларусі, у якую б бібліятэку ні трапляла, я заўсёды магу знайсьці асобнік гэтай кнігі», — кажа амэрыканская дыпляматка.
Цягам 5 дзён тут адбудзецца больш за 30 разнастайных мерапрыемстваў: сустрэчы з амэрыканскімі пісьменьнікамі, віртуальныя падарожжы па ўсіх 50 штатах, выстава вінтажных плякатаў, віктарыны і інтэрактыўныя гульні.
З падрабязнай праграмай мерапрыемстваў павільёна ЗША можна пазнаёміцца тут.
-
Уладзь Грыдзін
Журналіст Радыё Свабода