Дзявятага сьнежня фэстываль Watch Docs прапанаваў увазе менскіх гледачоў польскую дакумэнтальную стужку «Падпольле надзеі». Менавіта ў падпольлі, на думку рэжысэра Яна Блуза, адчуваюць сябе тыя, хто спрабуе лячыцца марыхуанай у Польшчы. Як і тыя, хто змагаецца за яе легалізацыю ў мэдыцынскіх мэтах.
«Возера радасьці» Аляксея Палуяна паводле рамана Віктара Марціновіча трапіла ў доўгі сьпіс Эўрапейскай кінапрэміі 2020 году. Гэта адбылося пасьля ўзнагароды ў Міжнародным фэстывалі кароткамэтражнага кіно ў Лёвэне.
11 сьнежня пачынаюцца паказы беларускага фільму «ІІ». Галоўныя героі кіно — падлеткі. Але школа, рэпэтытары і дыскатэкі — толькі вонкавая форма.
Арганізатары прапанавалі даслаць паштоўку ў дзяржаўныя ўстановы і расказаць пра хатні гвалт у Беларусі. Самі паштоўкі прысьвечаныя розным сьвятам.
«Чыстае мастацтва» — новы фільм рэжысэра Максіма Шведа больш расказвае аб празе беларусаў да чысьціні, чым пра беларускае мастацтва. За найлепшую рэжысуру яго адзначылі на фэстывалі «Артдокфэст», а на «Лістападзе» — прызам «За дасьціпнае і трапнае адлюстраваньне беларускай самасьвядомасьці».
«Стары Ольса», самы прызнаны сярэднявечны гурт Беларусі, сёлета сьвяткуе 20-годзьдзе. Свабода пагутарыла з музыкамі па вяртаньні зь іхнага пятага амэрыканскага туру пра гастрольны побыт і сталеньне.
У 2017 годзе ў расейскім Серпухаве Дзьмітрый Грачоў вывез сваю жонку Маргарыту ў лес, адсек ёй абедзьве рукі і некалькі гадзін катаваў. 21 лістапада ў Менску прайшла прэзентацыя кнігі Маргарыты Грачовай «Шчасьлівая бяз рук».
Міліцыя пасьля праверкі адмовілася заводзіць крымінальную справу супраць мастака Аляксея Кузьміча, на якога напісалі скаргу за аголеную акцыю 3 кастрычніка, на адкрыцьці выставы ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.
Барбара Гузарэвіч імгненна стала зоркай байнэту, выпусьціўшы трэк «BOSS»: засьпявала беларускамоўны рэп пра дзяўчат, якія кіруюць уласным жыцьцём. Цяпер мае ўжо два трэкі, і яшчэ два ў распрацоўцы, да таго ж нядаўна выйшаў фіт зь беларускамоўным рэпэрам Gleboki Smak.
У верасьні жаночая каманда ФК «Менск» выйшла ў 1/8 Лігі чэмпіёнаў, абыграўшы каманду «Цюрых». Гэта найлепшы вынік для каманды — і для беларускага футболу: мужчынскія каманды да такога ўзроўню не даходзілі ніколі.
27 кастрычніка ў Менску зь лекцыяй выступіла фэмактывістка і блогерка Заліна Маршанкулава, якая сёлета здабыла вядомасьць, прапанаваўшы «перасесьці з іголкі мужчынскага ўхваленьня на мужчынскі твар» у рэклямнай кампаніі Reebok.
Ініцыятыва «Маладыя людзі+» стартавала ў сацсетках відэапартрэтамі маладых людзей, якія жывуць зь ВІЧ або маюць сваякоў з такім статусам. Свабода паразмаўляла з арганізатаркай ініцыятывы Ірынай Шкодай і з адным з герояў відэа — Яўгенам Карпаўцом пра дыягназ, дыскрымінацыю і свабоду.
Год таму выхавацелька дзіцячага садку Алёна Саўраненка выклала на YouTube свой трэк «Рыбкі» — так на сучаснай рэп-сцэне з’явілася новая зорка Alyona Alyona, якая сьпявае не пра грошы і тачкі, а пра булінг і прыняцьце сябе. Свабода паразмаўляла са сьпявачкай напярэдадні першага менскага канцэрту.
Чарговы «Інтэлектуальны клюб Сьвятланы Алексіевіч» прымаў у госьці праўнучку першага сакратара ЦК КПСС Мікіты Хрушчова. Свабода сабрала найцікавейшыя цытаты з сустрэчы.
Пра тое, чаму Беларусі патрэбны Марш супраць гвалту, Свабода пагаварыла са Сьвятланай Гатальскай і Аляксандрай Савініч.
Сёлета паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч атрымала ўжо дзьве прэміі: «Кніга году» і прэмію імя Натальлі Арсеньневай за найлепшую кнігу паэзіі 2019 году. Абедзьве — за паэму «Сарматыя».
У міліцыі пыталіся, як на чэлесе трымалася таблічка і чаму мастак прыняў віягру.
3 кастрычніка мастак Аляксей Кузьміч правёў акцыю «Шчыт, альбо Міністэрства фалакультуры». Каля хвіліны мастак трымаў на ўзбуджаным віяграй палавым органе кардонную таблічку «Міністэрства культуры». На далонях у яго быў надпіс «З усім згодны».
Кнігарня «Логвінаў» урачыста адкрылася ў цесным суседзтве з крамай «Б/Уржуазныя каштоўнасьці» на вуліцы Караля, 22. Свабода падгледзела, як белыя кніжныя паліцы і вядомыя пісьменьнікі выглядаюць у новым інтэр’еры.
Загрузіць яшчэ