Тэлеканал АНТ выпусьціў відэаролікі «Паніка горш, чым каранавірус!» і «Каранавірус. Любіце бабулю на адлегласьці!», якія выклікалі багата нэгатыўных рэакцый. Спыталі ў стваральнікаў, што яны хацелі сказаць.
Жанчыну шпіталізавалі толькі пасьля таго, як сястра прывезла яе ў Менск і дамаглася, каб узялі тэст на каранавірус. Вынік тэсту быў станоўчы.
Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведамілі ў Нясьвіскім цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі.
Настаяцеля праваслаўнай царквы ў Брашавічах Драгічынскага раёну айца Віктара ізалявалі ў Безьдзежскую ўчастковую бальніцу.
«Адміністрацыя ня ў стане забясьпечыць мяне сродкамі асабістай аховы: маскамі, пальчаткамі, халатамі, ручнікамі», — піша ў заяве на імя загадчыка паліклінікі мэдсястра Натальля Каролік.
Пра што казалі экспэрты эўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусьветнай арганізацыі здароўя і міністар аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік падчас брыфінгу аб выніках працы місіі САЗ у Беларусі.
Якія лічбы хворых і сьмяротных выпадкаў могуць быць падчас піку эпідэміі ў Беларусі напрыканцы красавіка-пачатку траўня, улічваючы, што цягам апошніх трох дзён пайшоў інтэнсіўны рост?
Міністэрства аховы здароўя Беларусі пакуль не зьвярталася па дапамогу ў Міністэрства надзвычайных сытуацый, але яны гатовыя дапамагаць.
У суполцы БРСМ «УКантакце» маскі называлі «пазэрствам». Аднак дэпутат Сяргей Клішэвіч, які ўзначальвае Менскі камітэт БРСМ, кажа, што дзяржава максымальна імкнецца задаволіць патрэбу ў масках. «Калі людзі хочуць, то трэба забясьпечыць».
У 65-гадовага Яўгена Дзеравянкі, мужа першай ахвяры каранавірусу ў Менску Вольгі Дзеравянкі, таксама пацьвердзілі каранавірус. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў сын Мікалай.
Бешанковіцкі раённы цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі працуе дыстанцыйна. «На бальнічным» старшыня райвыканкаму Галіна Ўнуковіч, намесьнікі старшыні Мікалай Заблоцкі і Сяргей Акуневіч.
Такая абвестка была на дзьвярах крамы «Амі мэбля». Пазьней яе зьнялі, бо пакупнікі былі незадаволеныя.
Пытаньне прыцягненьня да адміністрацыйнай адказнасьці інструктара-мэтадыста Іны Кардабнёвай, якая абуральна выказалася пра беларускую мову, не ўваходзіць у кампэтэнцыю Клімавіцкай ДЮСШ.
«Работнікі, якія залічваюцца да кантактаў першага ўзроўню, прайшлі тэст на каранавірус, ён даў адмоўны вынік».
«Мною здадзены тэст, які паказаў адмоўны вынік. Цяпер я знаходжуся ў самаізаляцыі, працягваю працаваць дыстанцыйна. Выконваю рэкамэндацыі лекараў і прабуду пад наглядам неабходны час».
У кандуктаркі аўтапарку № 17 у Стоўпцах знайшлі каранавірус, яна цяпер знаходзіцца ў лякарні ў Валожыне.
«Жанчына не была ў прамым кантакце зь дзецьмі. Да гэтага яна была на бальнічным».
У аднаго з работнікаў менскага заводу халадзільнікаў «Атлянт», які працуе майстрам, 5 красавіка выявілі каранавірус.
28 супрацоўнікаў «Эўраопта» ў Лунінцы, у дырэктаркі якога знайшлі каранавірус, шпіталізавалі на карантын 4 красавіка. Чакаецца, што краму адчыняць сёньня пасьля дэзынфэкцыі. У ёй будзе працаваць мабільная група зь Пінску.
У студэнткі, якая ляжала ў Цэнтральнай гарадзкой бальніцы Берасьця, знайшлі каранавірус. Уначы яе перавезьлі ў інфэкцыйнае аддзяленьне Берасьцейскай абласной клінічнай бальніцы, паведамляе tut.by. Цяпер яна знаходзіцца ў адзіночнай палаце.
Загрузіць яшчэ