У рэктараце менскага мэдыцынскага ўнівэрсытэту сказалі, што пытаньне пра перавод студэнтаў на дыстанцыйнае навучаньне «прапрацоўваецца».
Як паведамілі Свабодзе мясцовыя жыхары, у жанчыны, якая працуе ў менскай лякарні хуткай дапамогі, станоўчы аналіз на каранавірус.
У Менску памерла 67-гадовая Вольга Дзеравянка, у якой тэст на каранавірус даў станоўчы вынік. Пра гэта карэспандэнту Свабоды сказаў яе муж Яўген Дзеравянка, які цяпер у 1-й клінічнай бальніцы.
У 2-й гарадзкой клінічнай лякарні Менску памерла 67-гадовая Вольга Дзеравянка. У яе хутка разьвіўся ацёк лёгкіх, а тэст на каранавірус паказаў станоўчы вынік.
Прадпрыемства працуе ў штатным чатырохзьменным рэжыме, на карантын не закрываецца, расказаў гендырэктар «Віцьбы» карэспандэнту Свабоды.
Наваполацкі гарвыканкам рэкамэндаваў арганізацыям «дзеля прафіляктыкі неспрыяльных эпідэміялягічных умоваў» выключыць працу асобаў, старэйшых за 65 гадоў, у месцах масавага знаходжаньня людзей.
Сёньня адбываецца першае паседжаньне другой сэсіі ў Палаце прадстаўнікоў. На ўваходзе ўсім мералі тэмпэратуру, але дэпутаты прыйшлі без масак.
Але 35 эўра за візу будзе не раней за 1 чэрвеня, і дакладная дата невядомая.
Сытуацыя з каранавірусам у Беларусі знаходзіцца пад кантролем, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімер Андрэйчанка на адкрыцьці сэсіі.
«Пад пагрозай звальненьня», — расказала Свабодзе адна выхавальніца.
Што кажуць у віцебскіх лякарнях, ці паступаюць туды пацыенты з каранавірусам і пнэўманіямі? Карэспандэнт Свабоды зьвярнуўся з пытаньнямі ў шэраг віцебскіх лякарняў.
Жыхары райцэнтру Лельчыц Гомельскай вобласьці паведамілі Свабодзе, што зь іхнага райцэнтру і суседняй вёскі праз каранавірус забралі каля сотні чалавек.
Больш вільготных прыборак, дэзынфэкцыя, антысэптыкі і ніякіх кальянаў — гэта яшчэ ня ўсе рэкамэндацыі месцам грамадзкага харчаваньня ад санітарна-эпідэміялягічнай службы.
Прэсавая сакратарка Гомельскага аблвыканкаму Вольга Рабікава пацьвердзіла Свабодзе, што шпіталізаваны з каранавірусам — жыхар Лельчыц.
Беларуская вайсковая газэта надрукавала артыкул «Курапаты — нахабная хлусьня „сьвядомых“». У 1999 годзе вайсковая пракуратура не знайшла ў Курапатах «нямецкага сьледу». Ці азначае гэта, што Міністэрства абароны ставіць пад сумнеў высновы пракурорскіх сьледзтваў?
«Адназначна сказаць, што там ёсьць каранавірус, мы пакуль ня можам. Ідзе яшчэ ўдакладняльная дыягностыка», — сказаў міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік 25 сакавіка пра сытуацыю з жанчынай з Жыткавіч.
Галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука затрымалі супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў праз падазрэньне ў атрыманьні хабару. Абвінавачаньне яму пакуль не прад’яўлена.
У аддзеле адукацыі Магілёўскага райвыканкаму Свабодзе сказалі, што гэта не распараджэньне, а «проста была даведзеная інфармацыя».
У Менску 25 сакавіка супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі галоўнага рэдактара онлайн-выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука.
Супрацоўніца Клімавіцкай ДЮСШ Іна Кардабнёва, якая абуральна выказалася пра беларускую мову, сказала карэспандэнту Свабоды, што выдаліла сваё відэа.
Загрузіць яшчэ