Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыня Наваполацкага гарвыканкаму пайшоў на карантын


Старшыня Наваполацкага гарвыканкаму Дзьмітры Дзямідаў
Старшыня Наваполацкага гарвыканкаму Дзьмітры Дзямідаў

Старшыня Наваполацкага гарвыканкаму Дзьмітры Дзямідаў паведаміў у сваім інстаграме, што знаходзіцца на карантыне, бо зьяўляецца кантактам першага ўзроўню чалавека з каранавірусам.

У цяпер закрытым акаўнце ён піша, што знаходзіўся з інфікаваным у адным памяшканьні.

«Мною здадзены тэст, які паказаў адмоўны вынік. Цяпер я знаходжуся ў самаізаляцыі, працягваю працаваць дыстанцыйна. Выконваю рэкамэндацыі лекараў і прабуду пад наглядам неабходны час», — напісаў старшыня.

Таксама ён тлумачыць, што сытуацыя ў Наваполацку «знаходзіцца пад кантролем». Ён заклікаў жыхароў гораду «быць самадысцыплінаванымі, строга прытрымлівацца рэкамэндацый лекараў: па магчымасьці не бываць у шматлюдных месцах, выконваць санітарныя патрабаваньні».

На просьбу карэспандэнта Свабоды пракамэнтаваць гэтыя зьвесткі Дзьмітры Дзямідаў пакуль не адгукнуўся.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG