Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Япрынцаў пасьля лякарні пойдзе на парад. Хварэюць яго жонка, дачка і цешча


Уладзімер Япрынцаў, архіўнае фота
Уладзімер Япрынцаў, архіўнае фота

Бізнэсовец і сябра выканкаму Міжнароднай фэдэрацыі самба Ўладзімер Япрынцаў, якога два дні таму выпісалі зь лякарні «лечкамісіі», сказаў, што абавязкова пойдзе на парад 9 траўня.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

«Нават калі б не было параду, то я ўзяў бы кветкі і пайшоў на плошчу Перамогі. Ухутаў бы сваю фізіяномію, каб нікому не нашкодзіць, і хоць паўзком дайшоў бы да плошчы Перамогі і паклаў бы кветкі».

Уладзімер Япрынцаў лекаваўся ад двухбаковага запаленьня лёгкіх і каранавірусу ў Рэспубліканскім клінічным мэдцэнтры кіраўніцтва спраў прэзыдэнта ў Ждановічах. Пасьля двух адмоўных тэстаў на COVID-19 яго выпісалі.

«Я вельмі ўдзячны ўсяму калектыву. Для мяне гэта не было згубленым часам, быў час падумаць і зрабіць нейкія высновы. Цяпер я нармальна сябе адчуваю, выконваю ўсе рэкамэндацыі сваіх любімых дактароў, раблю практыкаваньні на дыханьне, невялікія фізычныя нагрузкі. Там я ўбачыў герояў, захутаных, нібы марсіяне, санітаркі працуюць па 12 гадзін, а лекары па 8. Гэта як пераадоленьне, як пэўныя ваенныя дзеяньні».

Ўладзімер Япрынцаў мяркуе, што, «хутчэй за ўсё», прывёз каранавірус з Масквы. Цяпер на амбуляторным лячэньні дома з COVID-19 знаходзяцца жонка і дачка Ўладзімера Япрынцава. А цешча ляжыць у лякарні з двухбаковай пнэўманіяй і каранавірусам, стан яе здароўя «стабільны».

Паводле Ўладзімера Япрынцава, у бальніцы «лечкамісіі» хворых на каранавірус стала больш.

Уладзімер Япрынцаў сказаў, што яго наведваюць сябры, у тым ліку бард Анатоль Длускі, які «напісаў усе асноўныя спартыўныя песьні», сярод якіх «Гімн самба» і «Гімн дзюдо».

«Ён якраз прыйшоў мяне падтрымаць».

Уладзімер Япрынцаў кажа, што надзявае маску, калі прыходзяць людзі, хоць знаходзіцца на самаізаляцыі ў асобным памяшканьні.

А якія рэкамэндацыі далі дактары Ўладзімеру Япрынцаву, чаго варта асьцерагацца?

«Трэба сур’ёзна ставіцца да рэкамэндацый, мыць рукі з мылам, не падыходзіць, ня дыхаць адзін на аднаго, трымацца адлегласьці. Калі нехта ідзе ў масавае зграмаджэньне людзей, трэба надзяваць маскі. Гэта ўсё здаецца, маўляў, дзіцячыя размовы. Паверце, маскі ратуюць. Урэшце Пан Бог убачыць, што ты перажываеш за сваё здароўе, і табе дапаможа. А калі ты сам пра сябе ня думаеш, то трэба ж думаць пра іншых».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG