У Цэнтральным судзе Менску пачаўся разгляд справы, распачатай супраць лідэра руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка.
Магілёўскае абласное ўпраўленьне ўнутраных спраў паведаміла аб правядзеньні дадатковай праверкі інфармацыі, якую распаўсюдзілі «дэструктыўныя рэсурсы».
Праваабаронца Андрэй Бандарэнка паведаміў, што палітвязень Міхаіл Жамчужны пераведзены ў калёнію № 13 у Ваўкавыску.
Марына Адамовіч сказала, што да Міколы Статкевіча, якому далі 5 сутак арышту, так і не пусьцілі адваката. Жонка палітыка спрабавала высьветліць у Ленінскім судзе Менску, за што ён пакараны арыштам.
Намесьнік кіраўнікага Ленінскага РУУС патэлефанаваў Марыне Адамовіч і паведаміў, што Мікола Статкевіч асуджаны на пяць сутак.
Месцазнаходжаньне Мікалая Статкевіча дагэтуль невядомае, ягоны тэлефон адключаны ад учорашняга дня.
Рада Беларускага народнага кангрэсу заклікала кіраўніцтва дэмакратычных партый і прафсаюзаў адзначыць 1 траўня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Мікалай Статкевіч перадаў у Менгарвыканкам сваю заяву, у якой паведаміў аб правядзеньні 1 траўня сьвяточнага сходу на Кастрычніцкай плошчы. Як паставіліся арганізатары «Маршу салідарнасьці» да гэтай прапановы?
Рада Беларускага народнага кангрэсу заклікала кіраўніцтва дэмакратычных партый і прафсаюзаў адзначыць 1 траўня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.
Маладафронтавец Сяргей Пальчэўскі прызнаўся, што даў падпіску аб супрацы з КДБ пад псэўданімам «Артур». У сваёй заяве, распаўсюджанай ў сацсетках, ён напісаў, што каецца ў гэтым учынку перад Богам і людзьмі.
У траўні 2013 году Менскі аўтамабільны завод падпісаў кантракт з украінскай кампаніяй «РАНТ» на пастаўку адной тысячы аўтамабіляў і такой жа колькасьці прычэпаў. Кошт кантракту складаў больш за 100 мільёнаў даляраў.
Мікалай Статкевіч перадаў у Менгарвыканкам сваю заяву, у якой паведаміў аб правядзеньні 1 траўня сьвяточнага сходу на Кастрычніцкай плошчы.
Прэзыдэнт Пятро Парашэнка запрасіў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку наведаць летам Украіну з афіцыйным візытам.
Менгарвыканкам дазволіў правядзеньне мітынгу 1 траўня на сцэнічнай пляцоўцы парку Дружбы народаў. Але адмовіў у правядзеньні шэсьця ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч у інтэрвію карэспандэнту Свабоды напярэдадні Чарнобыльскага шляху сказала, што ня зможа ўзяць удзел у сёлетняй акцыі.
На кіраўніка Менскага гарадзкога аргкамітэту «Народнай грамады» Сяргея Кунцэвіча КДБ чыніць ціск. Пра гэта паведаміў Мікалай Статкевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Пра гэта Свабодзе сказаў адзін з заяўнікаў чарнобыльскага шэсьця Павал Севярынец пасьля сустрэчы ў Менгарвыканкаме.
Суд Барысаўскага раёну 21 красавіка спыніў справу пра перавод Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калёніі ў турму.
Першамайскі суд Менску аштрафаваў відэаапэратара тэлеканалу «Белсат» Алеся Любенчука на 25 базавых велічыняў (575 рублёў) за нецэнзурную лаянку ў пастарунку.
Леанід Кулакоў, пакараны Савецкім судом Менску 25 суткамі арышту за Дзень Волі, выйшаў на волю.
Заяўнікі Чарнобыльскага шляху 19 красавіка перадалі зварот у Менгарвыканкам з патрабаваньнем памяняць час правядзеньня акцыі з 14 на 18 гадзін.
Загрузіць яшчэ