Уладзімер Фёдараў, якога абвінавачваюць у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў 25 сакавіка, пераведзены ў менскі сьледчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага.
Беларускі нацыянальны кангрэс правядзе сваю акцыю 1 траўня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы. Акцыя павінна пачацца а 14 гадзіне.
Пракуратура Менску разгледзела зварот старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча адносна будаўніцтва офіснага цэнтру ў межах ахоўнай зоны Курапатаў.
Нобэлеўскай ляўрэатцы ў літаратуры Сьвятлане Алексіевіч патэлефанавалі з прэзыдэнцкай адміністрацыі і прапанавалі ўзначаліць камісію па вызначэньні варыянту помніка ў Курапатах.
Выяву кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі ў выглядзе тэлепузіка прыбралі з плоту Белдзяржтэлерадыёкампаніі.
Паводле сябра аргкамітэту акцыі 26 красавіка ў Менску Дзяніса Садоўскага, для правядзеньня годнага традыцыйнага шэсьця і мітынгу «патрэбна добрае і якаснае гукаўзмацняльнае абсталяваньне (калёнкі зь мікрафонам на акумулятарах), а таксама сродкі на ўлёткі ды налепкі».
Разгляд крымінальнай справы супраць актывіста анархісцкага руху Вячаслава Касінерава пачнецца ў Маскоўскім судзе Менску а 10-й гадзіне 27 красавіка.
Куратара стрыт-арт-супольнасці Signal Алега Ларычава суд пакараў штрафам у 50 базавых (1150 рублёў) за калючы дрот на мурале, які сымбалізуе сяброўства сталіц Беларусі і Расеі.
На просьбу карэспандэнта Свабоды выказацца пра фільм «Белы легіён чорных душаў», паказаны 11 красавіка па БТ, вядомы беларускі кінарэжысэр Юры Хашчавацкі сказаў, што ён даўно не глядзіць БТ.
На 1-м рудаўпраўленьні ААТ «Беларуськалій» адбыўся стыхійны сход. Работнікі даччынага прадпрыемства УСП трэсту «Рэммантажбуд» адмовіліся выконваць сваю працу, пратэстуючы супраць зьніжэньня заробкаў.
Старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды фільм «Белы легіён чорных душаў», які 12 красавіка быў паказаны па тэлеканале «Беларусь-1».
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч выказалася ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды пра будаўніцтва Астравецкай АЭС.
Нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч выступіла на дыскусіі «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй».
«Беларускі народ фактычна не ўплывае на рашэньні кіраўніцтва краіны. А гэты рэжым усё адно будзе трымацца за Маскву, таму будзе гуляць у гэтыя інтэграцыйныя гульні і далей». Палітоляг Аляксандар Класкоўскі ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды пракамэнтаваў падпісаньне Аляксандрам Лукашэнкам Мытнага кодэксу Эўразійскага эканамічнга саюзу.
Валянтэрка аршанскага сацыяльнага праекту «Хрюши против» Юлія Гранкова абскардзіць рашэньне суду, які аштрафаваў яе за стрым у сацсетцы «Аднакласьнікі».
Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Плятформа» Андрэй Бандарэнка заявіў, што вызваленьне заснавальніка праваабарончай арганізацыі Міхаіла Жамчужнага — гэта «пытаньне нумар адзін» для іх арганізацыі.
Чакаецца, што 11 красавіка стане вядомая дата суду над актывістам анархісцкага руху Вячаславам Касінеравым.
Менскага бадзягу Антона, які накінуў ланцужок на шыю царскага гарадавога, арыштавалі на суткі. Пра гэта распавёў карэспандэнту Свабоды дырэктар «Арт Сядзібы» Павал Белавус, які адбываў зь ім свой арышт у адной камэры ў турме на Акрэсьціна.
Грамадзкая актывістка Ніна Багінская штодня з 4 красавіка выходзіць да будынку КДБ у Менску з плякатам «Свабоду народу». Стаіць яна ля КДБ прыблізна гадзіну. Так Ніна Багінская выказвае салідарнасьць з затрыманымі ў справе «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».
7 красавіка Цэнтральны суд Менску пакараў сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца штрафам у 50 базавых велічынь (1150 рублёў) за акцыю салідарнасьці каля КДБ.
Загрузіць яшчэ