Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНК заклікаў кіраўніцтва дэмакратычных партый і прафсаюзаў на Кастрычніцкую плошчу


Патруль на Кастрычніцкай плошчы
Патруль на Кастрычніцкай плошчы

Рада Беларускага народнага кангрэсу заклікала кіраўніцтва дэмакратычных партый і прафсаюзаў адзначыць 1 траўня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

«На рэжым, які ўсталяваўся ў нашай краіне, ёсьць адзіны дзейсны мэханізм уплыву: вулічныя акцыі. Таму грамадзтва няспынна мусіць абараняць сваё права на годны пратэст. Калі гэтая барацьба спыняецца, улада зводзіць пратэст да некалькіх рытуальных мерапрыемстваў — як найдалей ад гарадзкіх цэнтраў і людзкіх вачэй.

Мы бачым, чым скончылася ў Менску спроба арганізатараў першамайскага сьвяткаваньня заявіць новы фармат акцыі салідарнасьці. Улады не дазволілі шэсьце нават па звыклым маршруце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор», — гаворыцца ў заяве БНК.

Аўтары заявы называюць незаконнай спробу ўладаў абмежаваць людзей у праве на мірныя сходы і дэманстрацыі.

«Адстаяць наша канстытуцыйнае права на мірны пратэст можна толькі тады, калі наўпрост карыстацца ім, а не выпрошваць дазвол на яго ў нелегітымнай улады».

БНК арганізуе сьвяточны сход 1 траўня а 14 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы.

«Заклікаем тыя дэмакратычныя арганізацыі, якім улады не дазволілі першамайскі марш салідарнасьці, далучацца. Разам вернем народу традыцыю сьвяткаваньня Першамая ў цэнтры сталіцы!» — гаворыцца ў заяве БНК.

Менгарвыканкам дазволіў незалежным прафсаюзам правесьці мітынг 1 траўня на сцэнічнай пляцоўцы парку Дружбы народаў. Але ўлады забаранілі шэсьце ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор.

Мікалай Статкевіч перадаў у Менгарвыканкам сваю заяву, у якой паведаміў аб правядзеньні 1 траўня сьвяточнага сходу на Кастрычніцкай плошчы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG