Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міколу Статкевіча арыштавалі на 5 сутак


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

Намесьнік кіраўнікага Ленінскага РУУС патэлефанаваў Марыне Адамовіч і паведаміў, што Мікола Статкевіч асуджаны на пяць сутак.

Падрабязнасьці ён не распавёў. Цяпер Мікола Статкевіч знаходзіцца ў турме на Акрсэсьціна.

Паводле Юрася Адамовіча, учора факт затрыманьня Міколы Статкевіча ў праваахоўных органах адмаўлялі.

Жонка палітыка Марына Адамовіч паведаміла карэспандэнту Свабоды, што ад 28 красавіка Мікола Статкевіч не выходзіў на сувязь, ягоны тэлефон адключаны. Сёньня яна працягвала пошук мужа ў судах, а таксама на Акрэсьціна. Аднак там ніякай інфармацыі пра Міколу не падалі.

На 1 траўня Мікалай Статкевіч арганізуе чарговую вулічную акцыю. Ён перадаў у Менгарвыканкам сваю заяву, у якой паведаміў аб правядзеньні 1 траўня сьвяточнага сходу на Кастрычніцкай плошчы.

«У адпаведнасьці з правам, гарантаваным артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падпісанымі нашай краінай міжнароднымі пагадненьнямі, паведамляю пра намер Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу далучыцца да сьвяткаваньня дзяржаўнага сьвята — Дня Працы 1 траўня, і правесьці ў гэты дзень на Кастрычніцкай плошчы Менску сьвяточны сход», — гаворыцца ў заяве.

Калі за два дні да Маршу на Дзень Волі Мікола Статкевіч таксама перастаў выходзіць на сувязь, пазьней высьветлілася, што яго затрымалі і пратрымалі ў сьледчым ізалятары КДБ. Тады яго выпусьцілі толькі 27 сакавіка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG