Віцэ-прэм’ер Беларусі Васіль Жарко, які 10 гадоў (2006–2016) займаў пасаду міністра аховы здароўя Беларусі, пракамэнтаваў гучную карупцыйную справу ў сфэры мэдыцыны. «Калі б ведаў, то захады былі б зробленыя ўжо тады», — сказаў Васіль Жарко. Яго выклікалі на допыт ў праваахоўныя органы. А якія абяцаньні даваў Васіль Жарко на пасадзе міністра аховы здароўя?