Генэтычная экспэртыза можа даць адказ на пытаньне, ці знойдзеныя ў Вільні на Гедымінавай гары парэшткі належаць лідэру антырасейскага паўстаньня ў Беларусі і Літве 1863–64 гадоў.
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся да дзяржаўных уладаў Беларусі і грамадзкіх арганізацый з заклікам зрабіць усё магчымае, каб захаваць гістарычную каштоўнасьць Вайсковых могілак у Менску.
Лідэр Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пасьля свайго вызваленьня з пастарунку, дзе ён правёў больш за суткі, і суду пракамэнтаваў Свабодзе арышты і штрафы ўдзельнікам пікетаваньня рэстарацыі каля мэмарыялу ахвярам палітычных рэпрэсій у Курапатах.
Проста ў кальцы Дзіцячай чыгункі ў Менску кампанія сэрбскіх бізнэсоўцаў, што асабіста знаёмыя з Аляксандрам Лукашэнкам, будуе шматпавярховы жылы дом. Адмыслоўцы лічаць, што гэтая забудова прывядзе да зьнішчэньня ўнікальнага архітэктурнага ансамблю і культарнага ляндшафту.
На вачах у гарадзенцаў будаўнікі разабралі частку каралеўскага замку, якой было 300-400 гадоў. Як так выйшла і што рабіць?
На Вайсковых могілках у Менску, якія называюць нацыянальным нэкропалем, бураць старыя надмагільлі, дэмантуюць і вывозяць агароджы, сьпілоўваюць мэталічныя крыжы і дрэвы.
Катляроў рэгулярна зьяўляўся на дзяржаўных тэлеканалах падчас асноўных палітычных кампаній, сьцьвярджаючы шырокую народную падтрымку палітыцы дзейных уладаў.
Чалец Савету Рэспублікі, старшыня РГА «Белая Русь» Генадзь Давыдзька на просьбу Свабоды пракамэнтаваў канфлікт вакол рэстарацыі «Поедем поедим», якая адкрылася за 50 мэтраў ад месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах
Суд Менскага раёну асудзіў трох грамадзянаў Расейскай Фэдэрацыі на тэрміны ад 7 да 8 гадоў зьняволеньня.
Праваслаўная царква адзіная з усіх канфэсіяў мае прыярытэтнае права доступу да школьнай адукацыі. Зь яе ініцыятывы распрацавалі факультатыўны курс «Асновы праваслаўнай культуры». Такія заняткі ўжо праводзяцца ў беларускіх школах.
Пасьля матчу «Нёман» — «БАТЭ» сілавікі затрымалі 13 заўзятараў. Фанаты кажуць, што такіх масавых і жорсткіх затрыманьняў даўно не было. Яны мяркуюць, што гэта можа быць рэакцыяй на пэрформанс да 100-годзьдзя БНР.
Другі сакратар ЦК БРСМ Алег Дзікун на просьбу Свабоды пракамэнтаваў канфлікт вакол рэстарацыі «Поедем поедим», якая адкрылася за 50 мэтраў ад месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.
Кіраўнік Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец пракамэнтаваў інфармацыю Камітэту дзяржаўнага кантролю адносна пачатку крымінальнай справы супраць дырэктара БелаПАН Алеся Ліпая, якога вінавацяць у нясплаце падаткаў на 173 тысячы рублёў.
Камітэт дзяржаўнага кантролю паведаміў, што супраць дырэктара найбуйнейшага незалежнага інфармацыйнага агенцтва Беларусі БелаПАН Алеся Ліпая 12 чэрвеня ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу па факце ўхіленьня ад выплаты падаходнага падатку ў асабліва буйным памеры.
12 чэрвеня пасьля акцыі абаронцаў Курапатаў супраць адкрыцьця рэстарацыі «Поедем поедим» міліцыянты затрымалі рэжысэра Аляксея Туровіча.
Cваім бачаньнем канфлікту вакол рэстарацыі ля месца масавых расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Курапатах са Свабодай падзяліўся старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.
Шэсьць дзён запар грамадзкія актывісты пікетавалі забаўляльны комплекс каля Курапатаў, дзе адкрыўся рэстаран «Поедем поедим». Свабода спыталася, што пра гэтае супрацьстаяньне думаюць прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў.
У Менску непадалёк ад Курапатаў, на вуліцы Мірашнічэнкі затрымалі палітыка Паўла Севярынца. Яго сілай запхнулі ў міліцэйскую машыну.
На сьценах вакол «Бульбаш-холу», у якім адкрылася рэстарацыя «Поедем поедим», актывісты вывешваюць партрэты людзей, меркавана расстраляных у Курапатах — мэмарыяле, тэрыторыя якога пачынаецца ў 50 мэтрах ад комплексу.
Больш як паўсотні людзей і авіяцыя спрабуюць патушыць пажар, які пачаўся сёньня ў чарнобыльскай зоне Кіеўскай вобласьці з узгараньня сухой травы і распаўсюдзіўся на 10 гектараў ляснога масіву.
Загрузіць яшчэ