Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Кастусёў паведаміў пра дамоўленасьці з уладальнікам «Поедем поедим». Якія, не сказаў


Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў
Старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пагутарыў праз тэлефон з саўладальнікам рэстарацыі «Поедем поедим» Леанідам Зайдэсам і сустрэўся з дырэктаркай рэстарану Сьвятланай Дубковай.

Паводле Рыгора Кастусёва, размова зь Леанідам Зайдэсам адбылася 13 ліпеня, а сустрэча са Сьвятланай Дубковай — днём раней.

«Ёсьць пэўныя рэчы, якія мы дамовіліся не даваць пакуль у СМІ. Калі ўсё рэалізуецца, мы загадзя паведамім пра тую падзею, якая адбудзецца», — сказаў Кастусёў.

Абаронцы Курапатаў: Дыялёг з уласьнікам «Поедем поедим» і чыноўнікамі — толькі пасьля спыненьня працы рэстарацыі

Паводле Кастусёва, Зайдэс сам хоча сустрэцца і «праяўляе ініцыятыву, каб мы сустрэліся, пагутарылі».

«Ён сам зацікаўлены, каб разьвязаць гэты вузел, які ўтварыўся. Але дэталяў мы пакуль не выдаем», — дадаў ён.

Паводле Кастусёва, размова з дырэктаркай таксама была добрай.

Севярынец і Кастусёў аднавілі падрыхтоўку да перамоваў з уладальнікамі рэстарацыі ля Курапатаў

Што важна ведаць аб пратэстах супраць новай рэстарацыі ў Курапатах

  • Рэстаран стаіць за 50 мэтраў ад месца, дзе ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.
  • 28 траўня карэспандэнт Свабоды трапіў на тэрыторыю комплексу, дзе пабачыў падрыхтоўку да хуткага адкрыцьця рэстарацыі.
  • Грамадзкія актывісты штодня ад 31 траўня пікетуюць забаўляльны комплекс, патрабуючы яго закрыцьця.
  • 1 чэрвеня рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце.
  • Рэстаран «Поедем поедим» у Курапатах меркавана запрацаваў увечары 5 чэрвеня.
  • 27 чэрвеня наведніцы рэстарацыі на аўтамабілі зьбілі актывіста Леаніда Кулакова, у яго пералом рукі.
  • Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі.
  • Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.
Усталяваньне крыжоў ва ўрочышчы
Усталяваньне крыжоў ва ўрочышчы

​Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы. Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 гады ў Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG