Карэспандэнту Свабоды ўдалося атрымаць першую рэакцыю ад БРСМ на публікацыю відэа з адной з гімназій, у якой паказана, як настаўнікі прымушаюць дзяцей уступаць у БРСМ.
Чаму менавіта ў Беларусі пройдзе сустрэча Асноўнай групы Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы?
Дасьледчыкі сталінскіх рэпрэсій у Беларусі кажуць пра адсутнасьць доступу да архіўных матэрыялаў КДБ і МУС, якія тычацца рэпрэсаваных і месцаў іх расстрэлаў і пахаваньняў.
Пасьля затрыманьня ў менскім гатэлі кіеўскага мэнэджара па продажу рэклямы і юрыста Міколу Балабана адвезьлі ў пастарунак, а пазьней адпусьцілі. На Форум мэдыямэнэджменту і ІТ у Менску ён прыйшоў каля 12-й гадзіны дня.
Лёс будынкаў у Каменнай Горцы (дзе разьмешчаныя, сярод іншых, рэстарацыі хуткага харчаваньня KFC, Texas Chicken і Burger King) і на выхадзе з мэтро «Ўсход» пакуль канчаткова ня вызначаны.
У інтэрвію карэспандэнту Свабоды заявы амбасадара Расеі Міхаіла Бабіча пракамэнтаваў польскі палітоляг Кшыштаф Мрозэк (Фонд імя Стэфана Баторыя, Варшава).
18 кастрычніка ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры і балету Беларусі пры поўнай залі адбылася прэм’ера опэры Рыхарда Штраўса «Салямэя».
Рада Менскай эпархіі пагражае перадаць справу ярэя Аляксандра Шрамка ў царкоўны суд для разгляду пытаньня аб мэтазгоднасьці яго далейшага сьвятарскага служэньня «ў выпадку зацятасьці ў сваіх дзеяньнях і нежаданьня стаць на шлях выпраўленьня».
18 кастрычніка ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры і балету Беларусі прэм’ера опэры Рыхарда Штраўса «Салямэя». Напярэдадні з рэжысэрам спэктаклю Міхаілам Панджавідзэ пагутарыў карэспандэнт Свабоды Алесь Дашчынскі.
Сьвятар Аляксандар Шрамко, адпраўлены на год за штат, сказаў, што ўказ адносна яго прыняты без кананічнага абгрунтаваньня. Праз фэйсбук ён таксама зьвярнуўся з просьбай аб фінансавай дапамозе і напісаў, што прымае прапановы аб супрацоўніцтве.
Сёньня ў Менскім эпархіяльным упраўленьні было агучана афіцыйнае рашэньне адносна сьвятара Аляксандра Шрамко, якому вусна забаранілі служыць падчас візыту ў Беларусь Маскоўскага патрыярха Кірыла.
Сьвятар Аляксандар Шрамко пакуль не атрымаў афіцыйнага ўказу пра забарону служыць. Ён мае зьявіцца заўтра ў Менскую эпархіяльную ўправу, дзе яму абвесьцяць рашэньне.
Ва ўпраўленьні Сьледчага камітэта Беларусі па Горадзенскай вобласьці паведамілі, што расьсьледаваньне крымінальнай справы, якую ўзбудзілі па факту хуліганства адносна дзьвюх малалетніх дзяўчынак, працягваецца.
Віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Ляшэнка заявіў 12 кастрычніка, што пастаўкі нафтапрадуктаў з Расеі павялічацца ў 2019 годзе на 10% да ўзроўню 2017 года.
На пытаньні Свабоды адказала віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі шахмат (FIDE), старшыня Беларускай фэдэрацыі шахмат Анастасія Сарокіна.
У літоўскай амбасадзе ў Менску адкрылася выстава «Кожны мае права ведаць свае правы». Яна завяршае Тыдзень супраць сьмяротнага пакараньня, які прайшоў у Беларусі з 5 кастрычніка, і прымеркаваная да Міжнароднага дня супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца сёньня.
Па стане на верасень 2018 году ў Беларусі дзейнічае 377 установак, якія вырабляюць электрычную і цеплавую энэргію на аснове аднаўляльных крыніц. Іх сумарная магутнасьць складае 644,34 МВт.
У галерэі «Ў» у Менску ўдзельнікі суполкі ў «Фэйсбуку» «Маршыруй, дзетка!» абмеркавалі, як яны будуць змагацца за закон аб процідзеяньні хатняму гвалту.
Жанчыны, якія выступаюць за прыняцьце закону аб процідзеяньні хатняму гвалту, зьбяруцца ў галерэі «Ў», каб вызначыць агульныя дзеяньні.
Беларуска-польскія дачыненьні ў зьменлівай геапалітычнай сытуацыі — дыскусія пад такой назвай адбылася ў менскім «Прэс-клюбе» 5 кастрычніка.
Загрузіць яшчэ