Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасьці затрымалі фуру з акумулятарнымі батарэямі, якая выяжджала з тэрыторыі прадпрыемства. Яны падазраюць, што на заводзе падчас пусканаладачных працаў пачаўся выпуск прадукцыі.
Каля мікрараёну «Маяк Менску» абгарадзілі пляцоўку і высеклі значную частку дрэваў пад будаўніцтва паркінгу. 10 траўня там так і не зьявіўся пашпарт аб’екта, але і будаўнікоў не было.
Нацыянальны аэрапорт «Менск» разам з памежнай службай у студзені ўвёў сыстэму разьмежаваньня пасажыраў у сэктары прылёту.
Затрыманы КДБ намесьнік дзяржсакратара Савету бясьпекі Беларусі Андрэй Уцюрын раней доўгі час працаваў у Службе бясьпекі прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Цягам сямі гадоў, з 2007-га па 2014-ы, на пасадзе яе кіраўніка.
У «Белтэлекаме» не пацьвердзілі інфармацыю, якая зьявілася ў сацсетках, пра магчымае затрыманьне гендырэктара Сяргея Сівадзедава.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі затрымаў намесьніка дзяржсакратара Рады бясьпекі Беларусі, былога начальніка прэзыдэнцкай Службы бясьпекі Андрэя Ўцюрына, паведаміла «Наша Ніва».
Сёньня Цэнтральны суд Менску аштрафаваў заяўнікаў мітынгу-канцэрту да 101-х угодкаў БНР за тое, што яны не заплацілі міліцыі 250 базавых велічынь (6375 рублёў) за ахову мітынгу-канцэрту.
26 красавіка ў Менску ў канцэрне «Белнафтахім» праходзяць чатырохбаковыя перамовы наконт сытуацыі з пастаўкамі забруджанай расейскай нафты на беларускія НПЗ і ў эўрапейскія краіны.
24 красавіка скончыла жыцьцё самагубствам 14-гадовая вучаніца магілёўскага ліцэя № 3.
У канцэрне «Белнафтахім» пакуль няма інфармацыі пра канкрэтную дату, калі Расея пачне пастаўляць якасную нафту.
Беларускія студэнты, якія будуць працаваць валянтэрамі на II Эўрапейскіх гульнях, павінны датэрмінова здаць сэсію.
Канстытуцыйны суд Латвіі 23 красавіка прызнаў адпаведным Канстытуцыі перавод адукацыі ў дзяржаўных і муніцыпальных школах на латыскую мову. Як гэта адаб’ецца на адзінай у Латвіі рыскай беларускай школе?
Партнэр кансалтынгавай кампаніі RusEnergy Міхаіл Круціхін лічыць, што альтэрнатыўныя расейскім пастаўкі нафты ў Беларусь праз парты Балтыі ці Ўкраіны — гэта пакуль толькі палітычныя заявы.
Дом у гістарычным цэнтры мястэчка Моўчадзь Баранавіцкага раёну падчас перабудовы ў краму «Эўраопт», «страціў рысы, якія дазвалялі б яму прэтэндаваць на статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці».
Аляксандар Лукашэнка прапанаваў правесьці выбары ў Палату прадстаўнікоў 7 лістапада 2019 году. Ці возьмуць у іх удзел асноўныя палітычныя сілы краіны?
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць у 2020 годзе. А выбары ў Палату прадстаўнікоў ён прапанаваў прызначыць на 7 лістапада 2019 году.
17 красавіка курс даляра ў Беларусі абнавіў гадавы мінімум — зьнізіўся да 2,0953 рубля. 18 красавіка даляр нязначна падаражэў — да 2,0957 рубля.
Міністэрства замежных спраў Беларусі рэгулярна і «канструктыўна» кантактуе зь літоўскім бокам адносна ідэнтыфікацыі парэшткаў Кастуся Каліноўскага, паведамілі Свабодзе ў зьнешнепалітычным ведамстве.
Кіраўнікі старэйшых клясаў павінны былі «арганізаваць» наведваньне экспазыцыі пра апошняга расейскага самадзержца Мікалая II і даць адміністрацыі справаздачу, колькі дзяцей яе пабачылі.
Жыхарка Менску, якая выкрывае вулічных ашуканцаў, трое сутак правяла ў турме на Акрэсьціна. Пад псэўданімам Гуліко Махнадзэ яна працягвае выкладваць у сеціва свае відэа пра «жабракоў».
Загрузіць яшчэ