У акцыянэрным таварыстве «Крычаўцамэнтнашыфэр» — масавыя звальненьні. Ад пачатку году колькасьць працоўных зьменшылася больш як на 450 чалавек.
Пяць год таму ў Магілёве адну з новых вуліц гораду назвалі імем Цішкі Гартнага. Карэспандэнт Свабоды пацікавіўся ў жыхароў, што яны ведаюць пра чалавека, у гонар якога назвалі іх вуліцу.
Васіль Максіменка — адзін зь нямногіх у раёне, хто імкнецца захаваць памяць пра зьніклыя паселішчы краю.
У Магілёве на адкрыцьці міжнароднага турніру па спартовай гімнастыцы трое гімнастаў з Данецку прайшлі асобнай калёнай без сымболікі. Сьцяг Украіны забытым стаяў ля сьцяны.
Сёлета ў лютым героя свабодаўскіх рэпартажаў 78-гадовага бадзягу Юрыя Іванавіча «пахавалі». Тыя, хто знаў старога, сьцьвярджалі: яго зьнясіленага выцягнулі з каналізацыйнай трубы, і ў шпіталі бадзяга сканаў. Два месяцы бяздомнага лічылі памерлым.
Апошнія падзеі ў Нагорным Карабаху беларускія азэрбайджанцы і армяне характарызуюць адным словам — «вайна». І адны, і другія мяркуюць, што самастойна два варожыя бакі наўрад ці замірацца.
Фірма, якая робіць мапы і глёбусы, патлумачыла Свабодзе, чаму Крым на яе прадукцыі пазначаны як частка Расеі: «Гэта замова нашых расейскіх партнэраў».
У Магілёве празь нястачу сродкаў вырашылі закансэрваваць недабудаваны лябараторна-навучальны корпус Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту. Прафсаюзны актывіст Аляксей Паўлоўскі дазнаўся пра гэта з адказаў, якія далі на ініцыяваны ім калектыўны зварот Мінадукацыі і рэктар унівэрсытэту.
Арганізацыя-імпартэр глёбусаў з «расейскім Крымам»: «Адказнасьць за іх выраб нясе польскі вытворца».
Жыхары памежных зь Беларусьсю вёсак лічаць, што толькі дзякуючы Аляксандру Лукашэнку ў суседняй краіне парадак ды спакой.
Магілёўскім актывістам Свабоднага прафсаюзу мэталістаў і Партыі левых «Справядлівы сьвет» не дазволілі адзначыць пікетам 25-годзьдзе першага ў Беларусі масавага працоўнага пратэсту. На пікеце актывісты зьбіраліся выказаць свой пратэст супраць парушэньня правоў працоўных ды пагаршэньня ўмоваў жыцьця.
Валяць лес, зьбіраюць мэталалом, хваляць Лукашэнку, але прэзыдэнтам хочаць Пуціна. Як жывецца расейскім вёскам на мяжы зь Беларусьсю.
«Ніл Сымонавіч заклікаў не выракацца роднай мовы», — згадвае сустрэчу з народным паэтам Беларусі магілёўская школьніца Ялінка Салаўёва.
Памежныя з Расеяй беларускія вёскі пакрысе паміраюць. Пасьля абʼяднаньня калгасаў з пэрыфэрыйных паселішчаў паўцякала амаль уся моладзь.
Пра надзвычайнае здарэньне на прадпрыемстве паведаміла газэта Крычаўскага райвыканкаму «Крычаўскае жыцьцё». Хаця дагэтуль кіраўніцтва прадпрыемства адмаўляла факт аварыі.
Суд Ленінскага раёну Магілёва пакараў былога дырэктара АТ «Вясьнянка» 10 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і забаронай цягам пяці гадоў займаць кіроўныя пасады. «Вясьнянка» — адно з самых праблемных прадпрыемстваў у Магілёве.
У Магілёве бел-чырвона-белыя паветраныя шарыкі ўзьняліся зь пешаходнай вуліцы Ленінскай у гонар абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Горацкія актывісты традыцыйна віншавалі студэнтаў раніцай, калі тыя ішлі на заняткі. Інцыдэнтаў з адміністрацыяй вучэльні і зь міліцыяй не было.
Арганізатар традыцыйнага віншаваньня з Днём Волі студэнтаў Горацкай сельгасакадэміі атрымаў позву, у якой пазначана, каб ён зьявіўся ў Дрыбінскі раённы ваенкамат «для ўдакладненьня ваенна-ўліковых зьвестак».
«Разумеем, што на вас абрынулася прапаганда Крамля і вам цяжка зразумець, што ў нас адбываецца», — інтэрвію з украінскімі акторамі, якія прыехалі ў Магілёў на форум моладзевых тэатраў.
Загрузіць яшчэ