У Магілёве актывісты Таварыства беларускай мовы нагадалі жыхарам вуліцы імя Каліноўскага хто такі Кастусь Каліноўскі.
У паэтычным конкурсе, арганізаваным Упраўленьнем унутраных спраў Магілёўскага аблвыканкаму, перамог беларускамоўны верш.
Кіраўніка групы кампаніяў «Сэрвалюкс» Яўгена Баскіна пасьля тыдня зьняволеньня выпусьцілі зь СІЗА КДБ і перавялі пад хатні арышт. Выказваюцца меркаваньні, што бізнэсовец кампэнсаваў суму шкоды, якая яму інкрымінавалася, — 370 млрд беларускіх рублёў.
Выдавец і перакладчык Зьміцер Колас за мінулы год выдаў 31 кнігу. У ягонай скарбонцы — пераклады твораў мастацкай, навуковай, гістарычнай ды дзіцячай літаратуры. Зьміцер Колас прызнае, што беларускае кнігавыданьне перажывае ня лепшыя свае гады.
«Як зьявяцца беларускамоўныя сэрыялы, то ўбачыце — людзі загаворыць па-беларуску. Калі б былі запатрабаваныя такія сэрыялы, то дзясяткі нашых папулярных пісьменьнікаў узяліся б пісаць сцэнары да іх», — лічыць Лявон Баршчэўскі.
Пра надзвычайнае здарэньне Свабодзе паведамілі рабочыя. Адміністрацыя абвяргае сам факт аварыі.
У нас няма надзеі на справядлівы вырак. У нас бы яна зьявілася, каб суд зрабілі адкрытым», — кажа маці падсуднага.
Затрыманым па справе «Сэрвалюксу» пакуль ня выстаўленае абвінавачваньне. Фармальна яны лічацца зьняволенымі на 72 гадзіны, якія сканчаюцца 17 сакавіка.
Яўген Баскін займаўся дабрачыннай дзейнасьцю. Ягонае імя згадваецца сярод спонсараў кнігі «Гісторыя магілёўскага габрэйства. Дакумэнты і людзі».
Кандыдат эканамічных навук Пётар Мігурскі лічыць групу кампаніяў «Сэрвалюкс», створаную Яўгенам Баскіным, адной з самых пасьпяховых прыватных арганізацыяў у Беларусі.
Новы гучны арышт пасьля Чыжа. У Магілёве затрыманыя кіраўнік кампаніі «Сэрвалюкс» Яўген Баскін. АБНАЎЛЯЕЦЦА.
У Магілёўскай турме № 4 пачаўся закрыты судовы працэс супраць 30 абвінавачаных, якім інкрымінуецца стварэньне злачыннай арганізацыі ці ўдзел у ёй.
На ўезьдзе ў Магілёў усталёўваюць сьвятлодыёдныя гербы горада без аднаго важнага яго элемэнту — Пагоні.
Жыхары Шклова незадаволеныя малымі заробкамі і марудным узьвядзеньнем лядовага палацу. Пра гэта яны паскардзіліся кіраўніцтву кампаніі «Гавары праўду», якое наведала райцэнтар.
«Раней дзяцей страшылі: „Ня будзеш вучыцца — пойдзеш у дворнікі“. Цяпер жа дворнікам уладкавацца ў радасьць», — 8 сакавіка ў дворнічых
У Бабруйску індывідуальная прадпрымальніца наважылася вылучыць сваю кандыдатуру на дэпутацтва ў Палату прадстаўнікоў.
У пасёлку Глуша ў Бабруйскім раёне можа зьявіцца музэй пісьменьніка, публіцыста ды грамадзкага дзеяча Алеся Адамовіча. Рэпартаж Свабоды.
Былому дырэктару акцыянэрнага таварыства «Вясьнянка» Максіму Шнэку пагражае дванаццацігадовае зьняволеньне ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Такое пакараньне просіць у суду Ленінскага раёну Магілёва дзяржаўнае абвінавачваньне.
Працаўнікоў Мсьціслаўскага дарожна-эксплюатацыйнага прадпрыемства № 79 паінфармавалі, што зь іхнага заробку ўтрымаюць грошы на падрыхтоўку райцэнтру да абласных «Дажынак».
Актывіст партыі БНФ з Магілёва Зьміцер Салаўёў вінаваціць супрацоўнікаў КДБ у крадзяжы маёмасьці — відэакамэры. Яе забралі пры ператрусе 15 студзеня 2011 году.
Загрузіць яшчэ