Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскім тудаўлянам пачалі чыніць перашкоды пасьля пэтыцыі за прызнаньне іх беларусамі


Кіраўнік суполкі тудаўлянаў Аляксандар Цеханоўскі, архіўнае фота
Кіраўнік суполкі тудаўлянаў Аляксандар Цеханоўскі, архіўнае фота

Шэраг жыхароў Цьвярской вобласьці Расеі адносіць сябе да этнаграфічнай групы тудаўлянаў — расейцаў беларускага паходжаньня. У лютым яны арганізавалі пэтыцыю з просьбай прызнаць іх беларусамі паводле нацыянальнасьці і перастаць запісваць «рускімі». Пасьля гэтага на іх «пачалі наяжджаць».

Тудаўляне — хто яны, гэтыя жыхары Расеі, якія хочуць звацца беларусамі?

Кіраўнік суполкі тудаўлянаў Аляксандар Цеханоўскі паведаміў Свабодзе, што пасьля пачатку збору подпісаў на тудаўлянаў пачаўся ціск. Праз тэлефон яму асабіста пачалі паступаць пагрозы (і працягваліся, нават калі ён зьмяніў нумар), ягоны дом у Аленінскім раёне ўночы разграмілі невядомыя. Суполку тудаўлянаў «УКантакце» выдалілі (ужо сабралася новая), таксама скралі і выдалілі асабістую старонку Цеханоўскага. У мясцовай прэсе, адзначае Цеханоўскі, зьявіліся «антыбеларускія артыкулы», у якіх сталі казаць пра «беларускіх нацыяналістаў» і «забаўны факт перапісваньня гісторыі».

Самаго Цеханоўскага звольнілі з працы, як ён сьцьвярджае, «сказаўшы, што мая пазыцыя і мае погляды іх не задавальняюць». Ён заяўляе, што яму пагражалі нават крымінальнай справай, калі ён не сыдзе, не забраўшы апошні заробак. Пазьней пры прыёме на новую працу ён «сутыкнуўся з антыбеларускай рыторыкай».

«Камусьці, відавочна, моцна перашкаджае тое, што мы робім, але, нягледзячы на гэта, мы не пакінем нашую барацьбу за нашае мінулае і нашую агульную будучыню», — кажа Цеханоўскі.

Кіраўнік раёну: ціск — «абсалютны абсурд», а тудаўлянамі сябе ніхто ня лічыць

Кіраўнік Аленінскага раёну Цьвярской вобласьці Алег Дубаў кажа Свабодзе, што пра ціск на тудаўлянаў ня чуў — называе гэта «поўным трызьненьнем» і «абсалютным абсурдам». Раён спакойны, у ім паважаюць любыя нацыянальнасьці, кажа Дубаў, але такога народу, як тудаўляне, цяпер фактычна няма:

Error rendering VK.

«Зразумела, што жыў народ тудаўлянаў на тэрыторыі нашага раёну, на поўначы і паўночным усходзе з цэнтрам у сяле Малады Туд — буйное сяло, трэці населены пункт раёну паводле насельніцтва, — расказвае Дубаў. — Яны жылі ў XVIII-XIX стагодзьдзях, але народ асыміляваўся з расейскім насельніцтвам.

На жаль, калі быў апошні перапіс насельніцтва ў 2010 годзе, варыянт нацыянальнасьці „тудаўляне“ быў, але людзі сябе тудаўлянамі ня лічаць і не пазначаюць (у перапісным лісьце не было выбару з розных нацыянальнасьцяўй, нацыянальная прыналежнасьць запісвалася ўручную перапішчыкам. РС). Мне шкада, што народ асыміляваўся, бо гэта самабытная культура — добра было бы, каб яна захавалася, але гэта, на жаль, ня так».

У той жа час у Аленінскім раёне пачаўся канфлікт мясцовых жыхароў з раённымі ўладамі праз пляны разьмясьціць у раёне звалку прамысловых адходаў. На масавым сходзе, які ў прэсе параўноўвалі з Майданам, мясцовыя патрабавалі адстаўкі Дубава. Сьцьвярджалася нават, што невядомыя павесілі гранату на ягоны плот.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG