Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка ўручыў Мікалаю Лукашэнку хакейны кубак. ФАТАФАКТ


Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі на хакейным турніры «Алімпійскія надзеі»
Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі на хакейным турніры «Алімпійскія надзеі»

Мікалай Лукашэнка ў складзе хакейнай каманды «Грыфоны» перамог на турніры «Алімпійскія надзеі» 1 красавіка. Ягоны бацька Аляксандар Лукашэнка выступіў перад гульцамі і гледачамі, павіншаваў удзельнікаў турніру з завяршэньнем спаборніцтваў і выказаў падзяку трэнэрам і бацькам хакеістаў, уручыў узнагароды.

Гэта ня першы раз, калі Аляксандар Лукашэнка публічна віншуе Мікалая Лукашэнку зь перамогай на хакейным турніры. Аднойчы яны нават выступалі на лёдзе разам у адной камандзе — і абодва пад нумарам 01, хоць такое забароненае правіламі.

Летась Аляксандар Лукашэнка падтрымаў прапанову міністра ўнутраных справаў Ігара Шуневіча аб вырабе хакейнага рыштунку і клюшак зьняволенымі ў турмах — клюшкі, зробленыя вязьнямі, прэзэнтавалі Лукашэнку ў лістападзе. На мінулым тыдні Лукашэнка даручыў старшыні КДБ Валеру Вакульчыку наладзіць выпуск лыжаролераў, але чыімі сіламі будзе наладжаная вытворчасьць, не ўдакладнялася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG