МЗС Беларусі і амбасада ў Францыі высьвятляюць, ці ёсьць сярод пацярпелых падчас тэракту беларусы. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла намесьніца начальніка ўпраўленьня інфармацыі — кіраўніца аддзелу прэс-службы МЗС Беларусі Марыя Ваньшына.
Грузавы аўтамабіль заехаў у натоўп людзей падчас сьвяткавання Дня ўзяцьця Бастыліі ў Ніцы. Паводле паліцыі, загінулі як найменей 84 чалавекі.
У кампаніі «Ваяжтур» паведамілі, што ў Ніцы адпачываюць цяпер чатыры турысты зь Беларусі. Ці маглі яны пацярпець падчас тэракту, пакуль высьвятляецца.