Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыптавалюты паваліліся: біткойн патаньнеў на 6 тысяч даляраў за 5 дзён


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Шэраг крыптавалютаў рэзка ўпалі ў цане цягам вечара 21 сьнежня і ночы-раніцы 22-га. Самая папулярная – біткойн – страціла 30% ад гістарычнага максымуму, якога дасягнула 17 сьнежня.

Абсалютны рэкорд курсу біткойну – 19 783 даляры паводле CoinDesk. На момант публікацыі за біткойн даюць толькі 13 482 даляры. Лепшая сытуацыя з другой паводле папулярнасьці крыптавалютай – этэрыюмам (або «эфірам»): на піку 21 сьнежня за адзінку этэрыюма давалі 876 даляраў, цяпер менш за 700.

З найбольш папулярных крыптавалютаў падзеньне за апошнія 12 гадзінаў паказалі амаль усе: Bitcoin Cash, Litecoin, Dash, Monero і іншыя. Рост назіраецца хіба ў Ripple.

Біткойн. Блокчэйн. Крыптавалюты. Тлумачым на пальцах.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:54 0:00

Біткойн, як і іншыя крыптавалюты, ня маюць купюраў ці манэтаў, як рэальныя, і не кантралююцца цэнтральнымі банкамі.

Гэтая сыстэма дазваляе ананімна абменьвацца ўмоўнымі віртуальнымі адзінкамі (і абменьваць іх на тавары ці рэальныя грошы). Кожны можа праверыць, якія апэрацыі праводзіліся, але ня можа спраўдзіць, між кім: вядомыя псэўданімы адпраўніка і прымальніка віртуальных грошай, але ня іх рэальныя асобы.

Курс крыптавалютаў вызначаецца толькі тым, колькі самі людзі гатовыя аддаць рэальных грошай за адзінку крыптавалюты.

Зьвесткі пра апэрацыі перадаюцца ланцужком шыфраваных кавалкаў — блёкамі. Пры гэтым кожны блёк зьмяшчае інфармацыю пра папярэдні. Працу крыптавалютаў забясьпечваюць самі карыстальнікі: даюць вылічальныя магутнасьці сваіх кампутараў (усё часьцей — адмысловых вылічальных «фэрмаў» з магутных кампутараў) для апрацоўкі пераводаў грошай праз інтэрнэт з дапамогай спэцыяльных праграмаў, за што самі атрымліваюць «плату» ў адзінках віртуальнай валюты. Гэта завецца «майнінгам» — здабычай крыптавалюты праз забесьпячэньне яе існаваньня.

​Калі перастане працаваць адзін з кампутараў сыстэмы, або нават калі ад сыстэмы адключыцца цэлы кантынэнт, яна працягне працаваць, ня страціўшы зьвестак пра ранейшыя і бягучыя пераводы грошай.

«Забіць» крыптавалюту могуць толькі яе «здабытчыкі», калі перастануць даваць ёй вылічальныя магутнасьці ў дастатковым аб’ёме.

Прававы статус крыптавалютаў няпэўны. Ён вельмі розьніцца па краінах сьвету, але большасьць краінаў не забараняе карыстацца імі. Дзе-нідзе ўжо можна расплаціцца крыптавалютай ня толькі ў віртуальных, але і ў рэальных крамах. Але часта крыптавалюта (праз магчымасьць захаваць ананімнасьць) выкарыстоўваецца для гандлю незаконнымі таварамі і паслугамі — напрыклад, зброяй ці наркотыкамі.

Міністэрствы ўзгаднілі «ІТ-дэкрэт». Абяцаюць легалізацыю крыптавалютаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG