Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд адмовіў у паўторнай экспэртызе публікацыяў па «справе Regnum»


Суд над аўтарамі расейскага сайту Regnum. На лаве падсудных грамадзяне Беларусі Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін і Сяргей Шыптэнка. Менск, 18 сьнежня 2017 году
Суд над аўтарамі расейскага сайту Regnum. На лаве падсудных грамадзяне Беларусі Юры Паўлавец, Дзьмітры Алімкін і Сяргей Шыптэнка. Менск, 18 сьнежня 2017 году

Менскі гарадзкі суд на працэсе па справе аўтараў расейскіх інфармацыйных рэсурсаў, вядомай як «справа Regnum», адмовіў адвакатам у правядзеньні паўторнай псыхоляга-лінгвістычнай экспэртызы публікацыяў абвінавачаных, перадае БелаПАН.

Хадайніцтва было заяўленае па завяршэньні допытаў трох беларускіх дзяржаўных экспэртаў, якія далі заключэньне аб прыкметах распальваньня варожасьці ў публікацыях Дзьмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыптэнкі.

Што такое Рэспубліканская экспэртная камісія і як яна працуе?

Адвакаты настойвалі на паўторнай экспэртызе, абвінаваціўшы спэцыялістаў у некампэтэнтнасьці. Аднаго зь іх адвакаты назвалі «ідэйным праціўнікам» абвінавачаных. Шыптэнка яшчэ 20 сьнежня заяўляў аб неабходнасьці «экспэртнага дасьледаваньня экспэртызы» ягонага артыкулу, за які яго абвінавачваюць у распальваньні нацыянальнай варожасьці.

Суд таксама паўторна адмовіўся выклікаць у якасьці сьведкі Лілію Ананіч — былую міністарку інфармацыі, пры якой пачалася «справа Regnum».

Алімкіна, Паўлаўца і Шыптэнку абвінавачваюць у «распальваньні нацыянальнай варожасьці групай асобаў» (ч.3 арт. 130 КК РБ), за што ім пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 5 да 12 год, Паўлаўца і Шыптэнку таксама абвінавачваюць у «незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці» (ч.1 арт. 233 КК РБ), за што пагражае штраф, абмежаваньне волі на тэрмін да двух год ці пазбаўленьне волі да трох год. Мужчыны былі затрыманыя больш за год таму — яшчэ ў сьнежні 2016 году.

Яшчэ адзін фігурант справы, шэф-рэдактар Regnum Юры Баранчык, на запыт беларускага боку быў затрыманы ў сакавіку 2017 году ў Маскве, але неўзабаве яго вызвалілі. На Баранчыка завялі асобную справу.

«Справа рэгнумаўцаў»: дзяржава стварае дакумэнтальны прэцэдэнт абароны нацыянальнага

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG