Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка падзеньня расейскага рубля

абноўлена

Як слабее расейскі рубель.

Ці трэба ўладам ісьці на дэвальвацыю беларускага рубля ўсьлед за расейскім? Ці адбудзецца гэта? Адказваюць гарадзенцы.

Наўпроставы лінк

МТБанк прыпыніў працу з расейскім рублём на тры гадзіны

17 сьнежня цягам больш чым трох гадзінаў МТБанк не праводзіў валютна-абменныя апэрацыі з расейскім рублём.

У гомельскіх абменьніках перабоі з расейскімі рублямі

З прычыны ліхаманкі расейскага рубля, які то падае, то крыху ўмацоўваецца, ня надта ўтульна пачуваюць сябе й беларусы, што жывуць побач з Расеяй. Напярэдадні ў Гомелі пры канцы працоўнага дня ў прывакзальных абменьніках расейскія рублі наагул адсутнічалі. Многія гамельчукі набываюць валюту ўсходняй краіны-суседкі, каб ехаць у памежныя расейскія раёны на закупы.

Танец маленькіх рублёў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:31 0:00
Наўпроставы лінк

Станіслаў Багданкевіч: Шокавая дэвальвацыя не патрэбная

«Беларусь мае сваю валюту, якая абапіраецца на збалянсаваны зьнешнеэканамічны абарот. З улікам зьнешняй пазыкі даляр мусіць каштаваць 12 тысяч рублёў. Але шокавая дэвальвацыя беларускага рубля не патрэбная», — лічыць былы старшыня Нацыянальнага банка Беларусі.

Раманчук: Заробак будзе 200-300 даляраў, пэнсія — 100 даляраў

Дэвальвацыя неабходная. Калі зрабіць яе сёньня, то можна дэвальваваць беларускі рубель на 50 % і нейкім чынам пачаць урэгуляваньне стану.

Расейскі рубель: труба Пуціна і адцісканьні ад падлогі

Погляд мастака праграмы Радыё Свабода «Цяперашні час» на падзеньне расейскай валюты.

Павал Данейка: Дэвальвацыя беларускага рубля непазьбежная

Дзяржпрадпрыемствам нічога не дапаможа, прыватны сэктар яшчэ можна выратаваць, — лічыць генэральны дырэктар бізнэс-школы ІПМ Павал Данэйка.

Зьвязаныя расейскай вяроўкай

100 словаў Аляксея Знаткевіча

iPhone 6 Plus у Расеі каштуе амаль на траціну менш, чым у Беларусі

Масавыя шоп-туры беларусаў у крызісную Расею не засталіся незаўважанымі

Заходнія банкі абмежавалі апэрацыі з расейскім рублём

Такое рашэньне прынятае на фоне самага буйнога з 1998 году падзеньня рубля.

У расейскіх абменьніках сканчаецца валюта

Падзеньне рубля на Маскоўскай біржы прывяло да панікі сярод насельніцтва. Грамадзяне скуплялі даляры па 70 рублёў і эўра па 100.

На адкрыцьці таргоў Маскоўскай біржы 17 сьнежня курс рубля падае ў межах 6 рублёў.

Курс даляра да рубля склаў 71,92. Курс эўра – 91 рубель.

Пасьля імклівага падзеньня курсу расейскага рубля да асноўных валют, калі ў сярэдзіне дня за эўра давалі беспрэцэдэнтныя 100 рублёў, а за даляр — 80 рублёў, увечары грашовая адзінка Расеі пачала пакрысе вяртаць пазыцыі.

Паводле дадзеных на 21:00 16 сьнежня, эўра адступіла да ўзроўню меней за 90 рублёў, даляр вагаецца на мяжы 70 рублёў.

У любым выпадку абвал расейскага рубля аказаўся самым значным за апошнія паўтара дзясятка гадоў. Сытуацыю на валютным рынку экспэрты характарызуюць як «панічную» і слаба кантраляваную.

Мясьніковіч запатрабаваў актывізаваць экспарт за межы Мытнага саюзу

На тле фінансавага крызісу ў Расеі, які адчувальна б’е па беларускіх экспартэрах, прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Мясьніковіч заклапаціўся маштабамі зьніжэньня беларускага экспарту. Паводле яго, за студзень-кастрычнік параўнальна з заплянаваным экспартам у краіны Мытнага саюзу (Расею і Казахстан) Беларусь «асела» на 777 мільёнаў даляраў, у тым ліку па Расеі — на 739 мільёнаў

Суздальцаў: Для беларускага экспарту гэта катастрофа

Сытуацыю на расейскім валютным рынку і магчымыя наступствы расейскага крызісу для Беларусі мы папрасілі пракамэнтаваць намесьніка дэкана факультэту ўсясьветнай эканомікі і ўсясьветнай палітыкі расейскай Вышэйшай школы эканомікі Андрэя Суздальцава.

Twitter пра даляр за 80: Расейцы сталі скупляць беларускія рублі!

Ці адэкватная рэакцыя беларускіх уладаў на абвал расейскага рубля?

Расейская валюта працягвае падаць усьлед за зьніжэньнем нафтавых цэнаў. Чым гэта пагражае беларускай эканоміцы? Што павінны былі б рабіць беларускія ўлады ў гэтай сытуацыі? Як можна ацаніць іх рэакцыю на пагрозы з Расеі? Гэтыя пытаньні ў праграме «Экспэртыза свабоды» абмяркоўваюць фінансавы аналітык кампаніі «Альпары» Вадзім Іосуб і прафэсар Барыс Жаліба.

Успамін пра 1998 год

Дагэтуль адным з самых глыбокіх эканамічных шокаў у Расеі быў крызіс 1998 году. Са жніўня да сьнежня 1998 году курс расейскага рубля упаў з 6 да 21 рубля за даляр (у 3,5 разы). Уплыў таго крызісу не абмінуў і Беларусь, прычым аддаленае беларускае «рэха» аказалася мацней за першапачатковы расейскі імпульс: паводле Нацбанку на 31 ліпеня 1998 году курс даляру быў 37 700 беларускіх рублёў, на 31 сьнежня 1998 году – 107 000 рублёў, а за наступны 1999 год курс упаў больш чым утрая – да 320 000 рублёў за даляр на 31 сьнежня 1999 году. Такім чынам ад пачатку тагачаснага расейскага жнівеньскага крызісу да сьнежня наступнага году беларуская валюта патаньнела ў 8,4 разы.

Мы прынялі рашэньне, але ня ведаем яго наступстваў, — намесьнік старшыні Цэнтрабанку Расеі

Першы намесьнік старшыні Цэнтрабанку Расеі Сяргей Швяцоў абяцае новыя крокі для падтрыманьня расейскага рубля. Пра гэта ён заявіў, выступаючы на абмеркаваньні захадаў па разьвіцьці фінансавага рынку, паведамляе расейскае агенцтва РБК.

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG