Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскіх абменьніках сканчаецца валюта


Падзеньне рубля на Маскоўскай біржы прывяло да панікі сярод насельніцтва. Грамадзяне скуплялі даляры па 70 рублёў і эўра па 100.

«Вельмі ажыятажны попыт на зьняцьце наяўных грошай з рахункаў і на куплю валюты мы назіралі ўвесь дзень», — цытуе супрацоўніка аднаго з банкаў РБК. — Прычыны простыя: грамадзяне, баючыся росту коштаў пасьля дэвальвацыі рубля, хочуць хоць неяк зьберагчы свае назапашваньні і здымаюць рублі, каб набыць валюту, або які-небудзь тавар — аўто ці побытавую тэхніку«.

«Попыт на куплю валюты вырас у аўторак (16 сьнежня) у параўнаньні з панядзелкам (15 сьнежня) на 20-25%, — распавёў РБК старэйшы віцэ-прэзыдэнт „Прабізнэсбанка“ Андрэй Філь. — У шэрагу аддзяленьняў скончылася валюта. У выніку на сераду давялося дадаткова замаўляць валюту».

Паводле слоў Андрэя Філя, такая сытуацыя назіралася практычна ва ўсіх буйных гарадах Расеі.

Каля банкаўскіх абменьнікаў у аўторак людзі стаялі ў чэргах. У некаторых аддзяленьнях банкаў чарга за валютай стаяла з 8 раніцы, у выніку грошы скончыліся яшчэ да сярэдзіны дня.

Да вечара спрэды банкаў па куплі і продажы валюты рэзка павялічыліся і складалі па 10-30 рублёў. Так, банкі куплялі даляры па 64,98 рублёў, а прадавалі па 85. Спрэд у 34 рублі быў зафіксаваны ў «Расінтэрбанка», які купляў даляры па 61 рублі, а прадаваў — па 95 рублёў.

«Цяпер спрэды вялікія, і добрая магчымасьць зарабіць», — кажа Андрэй Філь з «Прабізнэсбанка».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG