Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьвязаныя расейскай вяроўкай


Расея ў ААН у вобразе Доктара Зло — фотажаба
Расея ў ААН у вобразе Доктара Зло — фотажаба

Сьледам за расейскім рублём лясьне і беларускі — зашмат у Беларусі рублёвага экспарту і даляравага імпарту.

Час бегчы па рублёвыя крэдыты. Але ж у банкіраў сем’і, каханкі, дзяржаўныя сябры, і на ўсіх ня хопіць.

Таму ня грэх памэдытаваць на валютных дзэн-сайтах і ўсьміхнуцца анэкдоту: «Расейскія банкі замаўляюць васьмізначныя табло для надпісу «Крым_наш».

Гэта ня радасьць, што ў суседа здохла карова, а назіраньне, як падае з вышыні злыдзень, што крыўдзіў слабейшага і рагатаў ад беспакаранасьці.

Але ж і прыстойныя расейцы, і ўся Беларусь прывязаныя да злыдня кароткай вяроўкай. Дык лепш пачаць адвязвацца цяпер, чым ніколі.

***

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас maksymiukj@rferl.org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG