Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Данейка: Дэвальвацыя беларускага рубля непазьбежная


Дзяржпрадпрыемствам нічога не дапаможа, прыватны сэктар яшчэ можна выратаваць, — лічыць генэральны дырэктар бізнэс-школы ІПМ Павал Данэйка.

Паводле экспэрта, яшчэ тры дні таму дэвальвацыі можна было б пазьбегнуць, але сёньня яна абсалютна непазьбежная.

Ужо вельмі вялікі разрыў паміж беларускім і расейскім рублём. Дасягнуты такі бар’ер, які будзе немагчыма пераадолець праз павышэньне эфэктыўнасьці вытворчасьці.

«Ужо вельмі вялікі разрыў паміж беларускім і расейскім рублём. Дасягнуты такі бар’ер, які будзе немагчыма пераадолець праз павышэньне эфэктыўнасьці вытворчасьці. І тут я не кажу пра дзяржпрадпрыемствы — яны ўжо памерлі, проста яны ня ведаюць пра гэта. А вось наш прыватны сэктар — вельмі эфэктыўны і рухомы. І пра яго выратаваньне трэба дбаць беларускім уладам. Справа ў тым, што бізнэс толькі ўмацоўваецца, калі зьяўляюцца выклікі. Але выклікі мусяць быць рэальнымі, якія можна пераадолець. Сёньня бар’ер стаў вельмі высокім, і нават найлепшыя беларускія кампаніі ня змогуць пераадолець яго. Дэвальвацыя расейскага рубля ў 50 % зрабіла б для нашага бізнэсу выклік і паставіла б бар’ер, які можна пераадолець, павысіўшы эфэктыўнасьці і рацыяналізаваўшы бізнэс. Але калі гэта 100-працэнтная дэвальвацыя — то зь ёй могуць справіцца толькі чараўнікі», — сказаў Павал Данейка.

Дэвальвацыі беларускага рубля вымагае не падзеньне расейскай валюты, а яго наступствы — тое, што беларускія тавары цяпер згубілі канкурэнтаздольнасьць у Расеі.

Кажучы простымі словамі — перад намі зачыняецца расейскі рынак. Для будучыні нашай эканомікі гэта цяжка, таму што эфэктыўны здаровы прыватны сэктар Беларусі, якім мы можам ганарыцца, вельмі моцна арыентаваны на расейскі і ўкраінскі рынкі.

«Кажучы простымі словамі — перад намі зачыняецца расейскі рынак. Для будучыні нашай эканомікі гэта цяжка, таму што эфэктыўны здаровы прыватны сэктар Беларусі, якім мы можам ганарыцца, вельмі моцна арыентаваны на расейскі і ўкраінскі рынкі. Калі цяпер не правесьці дэвальвацыю, то будзе зроблены ўдар і па гэтым сэктары. Разам з тым, дзяржаўным кампаніям, такім як „МАЗ“ ці „Гомсельмаш“, ужо нічога не дапаможа — будзе дэвальвацыя ці не», — заключае экспэрт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG