10 кастрычніка, у Сусьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, у інтэрнэце зьявілася эфірная вэрсія музычнага праекту «Апошні золак». У ім свае новыя творы паказалі Лявон Вольскі, Наста Шпакоўская, Аляксандар Памідораў, Ганна Хітрык, Віктар Рудэнка, Алесь Дзянісаў і Зьміцер Вайцюшкевіч.
Канцэрт быў паказаны у жывым эфіры на сайце Радыё Свабода 5 кастрычніка.
«Апошні золак» працягвае традыцыі такіх супольных музычных праектаў, як «Народны альбом», «Я нарадзіўся тут», «Сьвяты вечар». Пры гэтым яго адметнасьць у тым, што ён быў створаны ў рэжыме рэальнага часу і акрамя музыкі зьмяшчае багатую візуальную частку, за якую адказвала мастачка Наста Шастак і рэжысэр Павел Бандзіч.
Рэалізацыяй праекту займалася творчая каманда Tuzin.fm, а ініцыятарам выступіў праваабарончы цэнтр «Вясна». Праект адбыўся ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі».
Беларусь застаецца апошняй краінай у Эўропе і на постсавецкай прасторы, дзе захавалася сьмяротнае пакараньне. За апошнія 17 год было зьдзейсьнена каля 400 расстрэлаў і быў толькі адзін выпадак, калі сьмяротны прысуд быў заменены на турэмнае зьняволеньне.