Кіраўнік адміністрацыі прэмʼер-міністра Вугоршчыны Гергей Гуйяш заявіў, што Ўкраіна блякуе рэсурсы, якія крытычна ставяцца да ваеннай дапамогі Ўкраіне і санкцый супраць Расеі. Ён назваў гэта «неабгрунтаванай атакай», перадае Ўкраінская служба Радыё Свабода.
Прэс-сакратар украінскага МЗС ў адказ на гэта заявіў, што Ўкраіна блякуе расейскую прапаганду, у той час як Вугоршчына — доступ сваіх грамадзян да «журналістыкі, заснаванай на фактах».
Сярод заблякаваных Вугоршчынай сайтаў — папулярныя ўкраінскія выданьні «ТСН.ua», «Обозреватель», «Українська правда», «Громадське» і іншыя.
Сярод сайтаў, заблякаваных раней Украінай — адзін з найбуйнейшых праўладных інфармацыйных парталаў Вугоршчыны Origo.
Форум