Малады спадар: “Сёньня, уласна кажучы, дару на спатканьні”.
Спадарыня сталага веку з унучкай: “У асноўным дорым на Новы год падарункі. Каляды ўжо і не сьвяткуем. Гэта мы сюрпрыз робім. Унучкам Дзед Мароз падарункі прыносіць, а сваякам сюрпрыз, каб было цікава”.
Спадар сталага веку: “Мы славяне, значыць, мы звычайна на Новы год абменьваемся падарункамі”.
Спадарыня: “На Новы год і праваслаўныя Каляды. Пад ялінку звычайна кладзём, усё кладзём пад ялінку”.
Малады спадар: “На Новы год, на Каляды, практычна на ўсе сьвяты. Сюрпрызам, гэта нашмат прыемней, калі сюрпрыз”.
Спадарыня: “На Каляды праваслаўныя. Іншым разам дамаўляемся, а іншым, бывае, сюрпрыз пад ялінку навагоднюю”.
Спадар: “На ўсе сьвяты амаль. Таму што ёсьць і праваслаўныя, і каталікі. І на Новы год таксама. Звычайна выпытваем, што каму патрэбна, а калі не, то ўсё адно нешта абавязкова трэба падарыць”.
Дзьве маладыя спадарыні: “На Новы год абменьваемся падарункамі і на Каляды. Сюрпрыз, часьцей за ўсё сюрпрыз”.
Спадар: “Мы абменьваемся падарункамі звычайна на Новы год. Набываю падарункі і дару сваім родным і сваякам, каб усім было весела і прыемна. У сваю чаргу, родныя мне дораць падарункі, і мне дужа прыемна”.
Спадар і спадарыня: “Раніцай што-небудзь пад ялінку. Бо мы маем дзетак малых, для іх мы Дзед Мароз і Сьнягурка”.
Спадар: “Паводле абставінаў. Калі на Новы год, калі на каталіцкія Каляды, калі на праваслаўныя. Усё залежыць ад фінансавага стану”.
Малады спадар: “На Каляды сюрпрыз”.
Спадарыня: “Больш, напэўна, на Новы год. Гэта заўжды сюрпрыз, так цікавей”.
Спадарыня: “На Новы год болей. Больш дамаўляемся. Старэйшымі становімся, навошта дарыць. А можа, яно не спатрэбіцца? Таму лепш спытаць. Цяпер гэта нармальна, як за мяжой стала, уласна кажучы”.