“Оршанский вестник”, год 1917. Газэта паведамляе: “Пытаньне аб увядзеньні новага календара будзе вырашана на днях. Пераход да грэгарыянскага календара прынцыпова вырашаны. Рэформа будзе праведзена з такім разьлікам, каб расейскі пралетарыят мог сьвяткаваць 1-е траўня адначасова з пралетарыятам усяго сьвету”.
“Бальшавік Палесся” ў 1937 годзе пад загалоўкам “У Мазырскім гортэатры няма гаспадара” піша: “Для “увеселения” публікі ў другім файэ нярэдка грае джаз-аркестр — жалкая пародыя на сапраўдны аркестр. Некалькі чалавек штосьці нудна піляць. Дарэчы, ні аднаму глядачу не вядома, што яны граюць, рэпертуар у іх стары і нецікавы. Не лягчэй прыходзіцца глядачу і ў зале. Холад прымушае настаўляць каўнеры, музыка з экрана зліваецца з лязганнем зубоў змёрзшых глядачоў”.
На старонках “ЛіМу” ў 1947 годзе нехта М.Горцаў піша на тэму ідэйна-палітычнага выхаваньня інтэлігенцыі: “Усё яшчэ бытуе хлуслівая лягенда аб тым, быццам-бы святло культуры ў Беларусь пранікала не з Усходу з Расіі, а з Захаду (у прыватнасці праз Літоўскую і Польскую дзяржавы, праз рымска-каталіцкую царкву), аб тым, быццам-бы ў XIV—XVI стагоддзях Беларусь перажывала “залаты век” соцыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага росквіту”.