Звычайна так кажуць, калі нейкі чалавек спрабуе дурыць каго-небудзь, марочыць. Гэты выраз, лічыцца, прыйшоў з той пары, калі людзі верылі, што віхуры пылу, якія часьцяком узьнікаюць на палёх ці дарогах, круціць нячысьцік. Ён наўмысна зацярушвае людзям вочы, каб зьбіць іх з панталыку ці з правільнай дарогі. Вядома ж, запыленымі вачыма мала што ўбачыш.
Пра старажытнасьць гэтага выразу сьведчыць тое, што амаль ува ўсіх эўрапейскіх мовах ёсьць падобныя фразэмы. Варыяцыі з пылам ці пяском ніяк не ўплываюць на агульны сэнс. Сёньня пускае пыл у вочы кажуць часьцей за ўсё пра таго чалавека, які хоча зрабіць лепшае ўражаньне, павыхваляцца.
У вёсцы, дзе я набыў хату пад лецішча, суседзі аднаго разу запрасілі мяне на нейкае сьвята. Прыйшоў я крыху раней за прызначаную гадзіну і, каб не ісьці ў хату аднаму, вырашыў пачакаць іншых запрошаных каля весьнічак, на пяньку старога дрэва. Было гэта ўлетку, пры пагодзе. Вокны ў хаце расчынілі, таму я добра чуў усё, што там дзеялася. Гаспадыня сваю маладую нявестку розуму вучыла:
– Хто ж так робіць, дурніца?! Праз колькі хвілін госьцейкі на парог, а яна падлогу месьці надумала. Кідай дурное, няма чаго людзям пускаць пыл у вочы!..