“Кожны народ не бяз роду і племя...” Гэты радок зь “Песьні пра зубра” Міколы Гусоўскага, здавалася б, аніяк не стасуецца з тэмай нашае гаворкі. Аднак і ў сівой прадаўнасьці, і за часам Рэнэсансу, і ў пару нацыянальнага заняпаду праз нагаданую прымаўку праглядаецца прыналежнасьць нашая да свайго роду-племені, сэрца якога б’ецца ў Вільні. А таму заўжды язык Вільні дапытае.
Дарэчы, беларус усходні хутчэй азначыць гэтак: язык Кіева дапытае. Дый расейцы вераць, што язык до Киева доведет. Затое ж на землях заходніх наш суайчыньнік упэўнены: менавіта Вільні язык дапытае. Вось вам і суаднесенасьць з родам-племенем у поўнай праяве. Хіба што адчуваецца ледзь-ледзь расколіна ў сьвядомасьці: хто памкнёны да Кіева, хто – да Вільні. Бо яе Вялікасьць гісторыю-распарадніцу паправіць архіскладана.
І ўсё-ткі, насуперак усім перашкодам і заняволеньням, чалавек нашага краю ціха разважае: хто пытае, той не блукае; пытаючыся, дапытаесься; невядомая дарога на канцы языка.
Акурат гэтак невядомая дарога й прывяла мяне колісь да азёрных берагоў Глыбоччыны, дзе пашчасьціла напаткаць сям’ю, што жыла сабе-гаспадарыла, як і продкі іхныя колькі вякоў запар. А таму Вільню тут не шукалі – на яе арыентаваліся. Па старой завядзёнцы. Бо ж сталіца – ня жартачкі нам, забыўлівым.
На запытаньне, як у Галубіцкай пушчы знайсьці мясьціны, дзе бываў і маляваў дыванкі Язэп Драздовіч, адказаў нам старэйшы гаспадар дому, у шапцы-вушанцы й керзавых ботах спасярод лета. Дакладна-такі патлумачыўшы, куды паварочваць ды дзе запыняцца, дзед амаль радасна дадаў: “Язык Вільні дапытае”. Затым, прыкмеціўшы, пэўне, зьдзіў у маім паглядзе, неяк нечакана ганарыста падкрэсьліў: “А як жа: і мы ў Вільню пехатой хадзілі”.
Запраўду, ліцьвінская памяць выведзе – з роспачы й зблуду. Таму што ёсьць цэнтар, на ўсе вякі й ускраіны – Вільня. А язык Вільні дапытае.
Магія мовы: архіў 2005 (1-ы квартал)