Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пешага арла і сарока з колам


Сяргей Панізьнік, Менск Новая перадача сэрыі "Магія мовы".

Патрыёт у грэцкай мове – зямляк, суайчыньнік. Так вось прыгадваю даўнія выслоўі, трапныя словы маіх прыдзьвінцаў, патрыётаў, і разумею: сэнс іх вечны, вытлумачэньні прыдайныя для ўсіх вякоў і народаў. Да прыкладу: сядзіць у турме чалавек, пакутуе ад хваробы. А хто і як паспагадае яму? Справядлівы расяянін з такой нагоды скажа: “На бедного Макара все шишки валятся”. Беларус: “На пешага арла і сарока з колам”. Украінец: “На похилу вербу і кози скачуть”.

Чын чынаром (усё ў парадку) – пачуецца ад урадоўца. Заканадаўцы за сьвятых сядзяць. А воўк і лічаных бярэць. І той чалавек за кратамі, з інсультам, толькі ўздыхае: “Проці ночы сам сабе ня веру...” А хто паправіць казе хвост? Злучанаштатаўскі сэнатар? Не ўгаворыш дзіця жыватом.

Асьмельваюцца і на лес лезьці. Абараняюць пехацінца-воіна. Б’юць і па аглоблях, і па конях. А наўпроць абаронцаў хворага сэрца – фанабэрыя, пыха, аплёмб, амбіцыя чорных птушак з рыхлага гнязда. Паперадзе іх стракатая: выпінаецца, карапужыцца, дрэнчыцца... Сьмелая! На пешага арла і сарока з колам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG