Хто не натыкаўся на гэткае непаразуменьне: вінавацяць аднаго, а нядобрае неўпрыкмет учыніў нехта іншы. Пэрсанажы прымаўкі на воўка памоўка, а мядзьведзь цішком у нашым грамадзтве лёгка пазнавальныя. Прычым менавіта мядзьведзь мае звычку й досьвед пасьлядоўна ствараць воўку благую рэпутацыю. Ведама ж, тады лягчэй жыць усоладзь ды за чужы кошт, а ў злодзея-ваўка пальцам тыцкаць.
Ад самага дзіцячага садка й да глыбокае старасьці ціхія мядзьведзі налоўчваюцца ўласныя заганы прылюдна звальваць на нястрымных драпежнікаў. На тое й паказвае народная мудрасьць: на воўка памоўка, а зайцы кабылу зьелі; на воўка памоўка, а мядзьведзь ціха зьесьць (альбо ціха вядзець); на воўка памоўка, а ліс казу ўнёс.
Дый ня толькі мядзьведзь хаваецца за воўчую сьпіну – хітрулёў гэтакіх плойма. Гавораць жа: ціхая сьвіньня глыбока рые; і чорт ціхманам быў.
Асабліва раскашуюць гэткія ў палітыцы. Як лоўка цар чыніць расправу зь вінаватымі панамі й чыноўнікамі. Бо сам жа – існы клапатлівец – ня чуў, ня бачыў сваіх жа распарад і ўказаў... Так ува ўсе часы й паўсюль нібыта ціхія злыдні прынароўліваюцца свае правіны на каго іншага перакінуць.
Колісь моцна зьдзівілася: сарамяжлівая малеча, нашкодзіўшы ў ясьлях, упэўнена лепятала-дакладала на дзяўчынку баявітую й ганарлівую. Зусім дзяўчо, выхавацелька разгублена разьвяла рукамі: речами тих, да сердцем лих, а сталая кабета-нянька падміргнуўшы мне, патлумачыла: на воўка памоўка, а мядзьведзь цішком.
Ды што казаць... Яшчэ ў старой лаціне сфармулявана: vitia erunt, donec homines – пакуль жывуць людзі, жывуць і заганы. Здаецца, дзедава пазнака яшчэ доўга будзе праўдзівай:на воўка памоўка, а мядзьведзь цішком.