Калісьці, яшчэ за савецкім часам, давялося мне аказваць шэфскую дапамогу калгасу “Бальшавік” Баранавіцкага раёну. Жыў я там на ўскрайку вёскі, у хаце васьмідзесяцігадовага дзеда Тамілы. Дзед быў весялун і балака. Аднойчы ягоная бабця згатавала баршчу, і мяне, а разам са мной і яшчэ аднаго пастаяльца, запрасілі пакаштаваць вясковай стравы. Дзед паклаў перад намі па галоўцы часныку і надта зьдзівіўся, пачуўшы, што я такіх прысмакаў не ўжываю. “Ну што... Ня еж часныку – ня будзе й смуроду”, – прамовіў тады дзед Таміла. Прамовіў проста так, мімаходзь, але словы гэтыя ўбіліся ў памяць, і праз шмат гадоў мне адкрылася іх сэнсавая глыбіня. Словы вясковага Заратустры пераканалі: пакуль мы ўдыхаем задушлівы нафтахімічны дым, касавурымся ад казытлівага амбрэ, адчыніўшы дзьверы пад’езду, пакуль беспасьпяхова ўхіляемся ад самагонна-часнычнага перагару ў грамадзкім аўтатранспарце, паступальнага руху наперад у нас ня будзе.
Ня будзе яго й пакуль на тэлеэкранах пануюць праваабаронцы й палітаглядальнікі, якія паліваюць суседнія краіны вэрбальнымі выпаражненьнямі. Вядома, свайго гарба ніхто ня бачыць, як і ня чуе ўласнага смуроду. Як вынік, ад нас, беларусаў, ужо даўно адвярнулася ўся цывілізаваная Эўропа. Так што, натхніўшыся мудраслоўем дзеда Тамілы, самы раз брацца за азанаваньне навакольнага паветра й санацыю палітычнай атмасфэры ў краіне.
У пастскрыптуме заўважым, што дзедава прымаўка вартая таго, каб быць унесенай у адпаведныя слоўнікі. У гэтай прымаўцы – выразная формула прычынна-выніковай сувязі: ня еж часныку, ня будзе й смуроду.