Амаль на 10% за год узрасла колькасьць зваротаў у гаспадарчыя суды краіны. Пра гэта паведаміў старшыня Вярхоўнага Суду Беларусі Віктар Камянкоў на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечаная вынікам дзейнасьці гаспадарчых судоў у 2004 годзе. Віктар Камянкоў патлумачыў павялічэньне зваротаў даверам да гаспадарчых судоў. “Усе бачаць, што мы выносім рашэньні, зыходзячы з закону, а не мэтазгоднасьці. Для нас ня мае значэньня, гаспадарчы суб’ект прадстаўляе дзяржаву, ці не”, — заявіў Віктар Камянкоў.
Летась у Вышэйшым гаспадарчым судзе былі разгледжаны пазовы газэты “Народная Воля” да “Белпошты” і “Белсаюздруку”, якія адмовіліся выконваць ранейшыя дамовы з газэтай аб яе продажы і распаўсюджваньні праз падпіску. “Народная Воля” настойвала, што гэтыя прадпрыемствы-манапалісты ня маюць права ў аднабаковым парадку скасоўваць дамову. Між тым Вышэйшы гаспадарчы суд у спрэчцы газэты зь “Белпоштай” і “Белсаюздрукам” ня стаў на бок газэты. Віктар Камянкоў пра гэта не шкадуе:
(Камянкоў: ) “Такая якасьць, як літасьць, калі яна будзе ў судзьдзі гаспадарчага суду, прывядзе да хаосу ня толькі ў сыстэме правасудзьдзя, але і ў дзяржаве наагул”, — заявіў Віктар Камянкоў.
Ён прызнаў, што не чытае ня толькі “Народнай Волі”, але і іншых недзяржаўных газэтаў, і выказаў зьдзіўленьне, што яны ўвогуле яшчэ выходзяць.
Нагадаем, “Народная Воля”, “Белорусская деловая газета”, “Наша Ніва” і большасьць іншых недзяржаўных грамадзка-палітычных выданьняў у Беларусі цяпер пазбаўленыя магчымасьці распаўсюджвацца празь дзяржаўную сыстэму падпіскі і продажу, і Вышэйшы гаспадарчы суд гэтае становішча сваім рашэньнем фактычна вітаў. Некаторыя газэты нават вымушаныя друкавацца за мяжой.
Ці добра, што ў гаспадарчых судах разглядаецца ўсё болей справаў? Незалежны аглядальнік Сяргей Балыкін ў ацэнцы гэтай зьявы прапануе прыгледзецца да структуры зваротаў у гаспадарчыя суды. На думку Сяргея Балыкіна, рост колькасьці справаў аб банкруцтвах і канфіскацыі маёмасьці прыватнікаў на карысьць дзяржавы сьведчыць пра недасканаласьць правілаў эканамічнай дзейнасьці.
(Балыкін: ) “Чым больш у нас будзе выдавацца ўсялякіх нарматыўных актаў, якія не даюць прадпрымальнікам нармальна працаваць, тым большая будзе колькасьць спрэчак паміж суб’ектамі гаспадараньня”.