Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часопіс ARCHE набывае вядомасьць у Эўропе


Радыё Свабода Беларускі часопіс Аrche, наклад якога толькі 800 асобнікаў, паступова набывае вядомасьць у Эўропе. Толькі на гэтым тыдні гэтаму часопісу прысьвяцілі свае публікацыі выданьні Нямеччыны і Аўстрыі, краінаў, дзе ёсьць сваё чытацкае кола Аrche.

Такое цалкам магчыма. У рамках міжнароднага культурніцкага праекта "Eurozine" творчае аб’яднаньне эўрапейскіх часопісаў цяпер існуе і ў Інтэрнэце.

“Напачатку гэта былі пераважна заходнеэўрапейскія культурніцкія выданьні, гаворыць адзін са спонсараў праекту Ян Філіп Рээмцма з гамбурскай фундацыі спрыяньня культуры і навуцы. Аднак пасьля таго як да праекту далучыліся выданьні з гэтак званага эўрапейскага ўскрайку, колькасьць чытачоў стала надзвычай высокай”. Спадар Рээмцма лічыць вельмі важным, што такое выданьне як Аrche трапіла ва ўсеэўрапейскую Інтэрнэт-сетку. “Калі беларускія ўлады раптам захочуць зачыніць гэты часопіс, гэты факт не застанецца непрыкмечаным”, кажа прадстаўнік гамбурскай фундацыі.

Доступ на Інэрнэт-старонку бясплатны. Дастаткова набраць словы - еurozine.com. Адсюль выходзіш на пад дырэкторыю беларускага выданьня - arche. home.by, дзе зьмешчаныя з дзясятак тэкстаў беларускіх аўтараў, перакладзеных на ангельскую мову і прыкладна столькі ж тэкстаў на мове арыгіналу.

Галоўны рэдактар Eurozine швэд Карл Хенрык Фрэдрыксан, які стала жыве ў Вене, лічыць, што часопісы такога высокага інтэлектуальнага ўзроўня з малавядомых эўрапейскіх краінаў нарэшце змаглі знайсьці заслужаны доступ да шырокай міжнароднай публікі.

А вось меркаваньне галоўнага рэдактара Аrche Валера Булгакава.

(Булгакаў) “Мы ў прынцыпе вельмі задаволеня, бо апрача таго, што тэксты выстаўляюцца для шырэйшага азнаямленьня, Eurozine яшчэ робіць штодвухтыднёвы бюлетэнь, дзе абвяшчае пра вынікі выдавецкай дзейнасьці часопісаў, якія ўваходзяць у сетку. Гэта значыць, што цяпер мы анансуем самыя цікавыя тэксты у межах двухтыднёвага бюлетэню.

Акрамя таго, партал Eurozine робіць штогадовыя канфэрэнцыі альбо спатканьні эўрапейскіх культурніцкіх часопісаў. Апошняе 19е спатканьне адбылося летась у Стамбуле, дзе я таксама прысутнічаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG