Цыганкоў: “Ці зьяўляецца канстытуцыйнай і прававой гэтая норма, паводле якой у тых выпускнікоў, якія не згаджаюцца ехаць па разьмеркаваньні, спаганяюцца грошы, яны трапляюць пад грамадзянскую адказнасьць?”
Стэфановіч: “Я стаўлюся да інстытуту разьмеркаваньня як да савецкага атавізму, калі людзі фактычна прымусова накіроўваюцца на працу. У нас паводле Канстытуцыі праца – гэта не абавязак, а права грамадзяніна.
Па-другое, паводле Канстытуцыі адукацыя ў нас бясплатная. Але нічога бясплатнага не бывае, фінансаваньне адукацыі фармуецца з дзяржаўнага бюджэту, які фармуецца з падаткаў грамадзянаў. Гэта азначае, што грамадзяне аплачваюць гэтае навучаньне сваімі падаткамі на працягу ўсяго жыцьця. Таму я лічу, што спагнаньне грашовых сродкаў, прымусовае разьмеркаваньне абсалютна неканстытуцыйна.
Калі мы кажам пра рынкавыя адносіны ў грамадзтве, то чалавек атрымлівае адукацыю найперш для сабе, а не для дзяржавы. Ён вольны працаваць, дзе ён хоча – можа зьехаць з краіны і знайсьці сабе іншае месца жыцьця”.
Цыганкоў: “Што б вы параілі тым студэнтам, якія ўжо заканчваюць вучобу і думаюць пра тое, дзе будуць працаваць? Яны, напрыклад, ня хочуць ехаць “у раён”. Што яны могуць зрабіць, каб пазьбегнуць абавязковага разьмеркаваньня?”
Стэфановіч: “Цяпер гэта вельмі цяжка зрабіць. Раней было палажэньне, што прадпрыемства, якое прымае чалавека, што не паехаў па разьмеркаваньні, павінна аплаціць ягонае навучаньне, а не сам ён. Тады людзі проста 2 гады працавалі дзесьці нелегальна, а потым, калі гэты тэрмін заканчваўся, яны спакойна ўладкоўваліся на працу. Зараз жа адказнасьць пэрсаніфікаваная, і сам выпускнік плаціць за сабе.
Там застаюцца пэўныя выключэньні па здароўі і сямейных абставінах. Але адзін з варыянтаў выйсьця – гэта ісьці на атрыманьне другой вышэйшай адукацыі, навучаньне ў асьпірантуры і дактарантуры.
Альбо навучацца платна. Зараз гэта атрымліваецца ў выніку таньней, чым калі вы не паедзеце па разьмеркаваньні, і заплаціце дзяржаве поўны кошт вучобы. Той, хто вучыцца платна, атрымлівае “вольны дыплём”, і працаўладкоўваецца самастойна”.