Маладыя амэрыканскія беларусы скакалі з парашутам; відэа можна паглядзець тут
, фотаздымкі тут
Удзельнікі парашутных скокаў у Нью-Ёрку сабралі дапамогу Цімоху Вострыкаву, якому 28 жніўня спаўняеццца 85 гадоў.
Больш падрабязна пра дэсант беларускіх патрыётаў – гл. кнігу Аляксандра Лукашука “Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста”, Архіў Найноўшай Гісторыі, Менск, 1997.
Вэб-сайт Згуртаваньня Беларускай моладзі ў Амэрыцы

Цімох Вострыкаў ў якасьці прадстаўніка Рады БНР уваходзіў у групу, якая была скінута на парашутах у Беларусь для арганізацыі нацыянальнага падпольля. Ён быў закінуты ў жніўні 1952-га, калі ўжо амаль год у Беларусі вёў антысавецкую падпольніцкую дзейнасьць, выдаваў газэту “Жыве Беларусь” сябра Рады БНР Янка Філістовіч, які дэсантаваўся на парашуце ў верасьні1951-га. Беларускія патрыёты былі выданыя ворганам МГБ. Вострыкаў быў асуджаны на 23 гады зьняволеньня, адcедзеў увесь тэрмін, цяпер жыве ў Гомлі.
Янка Філістовіч таксама быў схоплены, сядзеў у турме КДБ “амэрыканка” і паводле прысуду растраляны. У 1993 годзе дэпутаты Апазыцыі БНФ у ВС 12 скліканьня прапанавалі перайменаваць вуліцу Камсамольскую у Менску, дзе месьціцца адзін з карпусоў КДБ, у вуліцу Філістовіча. У верасьні 1994 году ў адказ на запыт члена Камісіі пры Вярхоўным Савеце па правах ахвяраў палітычных рэспрэсіяў Аляксандра Лукашука першы намеснік Старшыні КДБ Валер Кез заявіў, што рэабілітацыі Філістовіч не падлягае (у красавіку 1995 г. Кез будзе кіраваць апэрацыяй “выдаленьня” дэпутатаў Апазыцыі БНФ з залы парлямэнту). Справы ўдзельнікаў дэсанту захоўваюцца ў архіве КДБ і да гэтага часу не рассакрэчаныя.