Пра тое, як Беларусь не хацела плаціць за спажыты расейскі газ і што з гэтага атрымалася, цягам мінулага тыдня слухачы “Свабоды” ня раз чулі ў нашым эфіры. Пра гэта ж яны пісалі ў сваіх лістах і выказвалі меркаваньні ў тэлефанаваньнях.
Якія ж наступствы для людзей у Беларусі будзе мець беларуска-расейская “газавая” вайна і ўжо ўведзены рэжым жорсткай эканоміі энэргарэсурсаў? Гэта добра відаць на прыкладзе настаўніка-пэнсіянэра Івана Цімафейчыка зь вёскі Мадзейкі Зэльвенскага раёну. У лісьце на “Свабоду” ён піша:
“Надыходу зімы я чакаю з жахам. Шматкватэрны дом, у якім жыву, – пры школе: у нас адна кацельня. А школу зачыняюць, кацельню дэмантуюць. Цяпла ў маю кватэру падаваць ня будуць. Выжывай, як хочаш. А сканаеш – туды табе дарога.
З Зэльвенскай управы адукацыі ўжо даслалі дырэктыву – уладкоўвай “локальный обогрев своей квартиры…” А як, калі здароўем я вельмі слабы, інвалід, магчымасьці самому нарыхтаваць дроў – ніякай?.. Што мы жывём у расквітнелай Беларусі – сумневу няма. Нават плякат па ўсіх гарадах і вёсках да Дня Рэспублікі расклеілі, на якім мапа Беларусі – уся ў квецені. Як жа тут пярэчыць? Але я, безабаронны, хутка на ўласнай скуры адчую ўсю гэту квецень, як буду канаць ад сьцюжы ў халоднай кватэры.
Увогуле, да заняпаду і вынішчэньня даведзены ня толькі школа і прышкольныя будынкі. Раней у нашай мясцовасьці, па сутнасьці, выкарчавалі вытворчую сфэру: кароўнік ля вёскі Аўдзеявічы – зьнішчылі; там жа разбурылі сьвіран і цялятнік. Зачынілі фэрмы ў Забагоньні і Вішняўцы. Панішчылі дашчэнту памяшканьні ў былым панскім двары між Мадзейкамі і Савічамі. Паўсюдна скарчавалі стайні ды лазьні для люду. Давялі да разбурэньня двухпавярховік – адміністрацыйны будынак, што ля школы. Што гэта, калі ня росквіт? Росквіт, ды яшчэ які!..”
…Пачатак 21-га стагодзьдзя. У эўрапейскай краіне, якая, здаецца, ні з кім не ваюе, нібы ў ваенны час, у шматкватэрных блёчных дамах зьнішчаюць цэнтральнае ацяпленьне, што трывала дзесяцігодзьдзямі, і змушаюць усталёўваць печкі-буржуйкі… Так было ў блякаваным фашыстамі Ленінградзе, у Менску падчас акупацыі… Ці ня стане выведзены ў фортку кватэры комін “буржуйкі” сымбалем даведзенага да абсурду рэжыму эканоміі і беражлівасьці ды татальнага пераводу гаспадаркі на дровы?
Наш даўні сябар Кастусь Сырэль з Вушач вытокі беларуска-расейскага газавага канфлікту бачыць у некаторых псыхалягічных асаблівасьцях прэзыдэнта Лукашэнкі. У электронным лісьце на “Свабоду” ён разважае пра газавыя супярэчнасьці між дзьвюма краінамі:
“На мой погляд, канфлікты ды скандалы – гэта стыхія Аляксандра Рыгоравіча. Ён у іх адчувае сябе, як рыба ў вадзе. Ёсьць такі тып людзей: збудавалі свой пэрсанальны сусьвет, у якім іх атачае процьма нядобразычліўцаў і ворагаў, п’яніц і злодзеяў, лайдакоў і бандытаў. Барацьба з гэтымі мітычнымі ворагамі – сэнс існаваньня такіх асоб. Здавалася б, прасьцей і быць ня можа: ёсьць дамоўленасьць – заплаці. Грошы ж маеш. Дык не, патрэбны гістэрыкі перад відэакамэрамі: “Каравул, грабёж!” Хто гладзіць па поўсьці – сябра, хто – супраць, май ён хоць тысячу разоў рацыю, той вораг. Мяркую, гэта закладзена ў Лукашэнку з маленства, пра якое літаральна нічога ня знойдзеш ні ў інтэрнэце, ні ў кнігах (а тым больш, у газэтах). Можна толькі здагадвацца. Незайздросны лёс бязбацькавіча, паўгалоднае дзяцінства – ня самыя лепшыя ўмовы для фармаваньня добразычлівага, лагоднага і спакойнага характару. Маці ж, пэўна, за палачкі-працадні ў пастылым калгасе гарбацілася, а таму й маленькі Саша цацак у дзяцінстве, бадай, ня бачыў. А самым даражэйшым прысмакам, і то зрэдку, былі цукеркі-падушачкі па адзінаццаць капеек за сто грам. Усё малечае жыцьцё гняла Сашу зайздрасьць: вось, брыгадзіраваму сыну Пецьку трохкалёсны ровар купілі (новы касьцюм, матацыкал “Каўровец”, ets.) А я, такі разумны ды прыгожы, нічога ня маю. Гад гэты Пецька!
Цяпер іншы ўзровень: багаценькі “Газпром” патрабуе грошы за спажыты газ. Значыцца, усе яны там – гады, разам з усёй Расеяй”…
Наш слухач Георгі Крупскі з Полацку ўжо не адзін год дамагаецца аднаўленьня на працы ў якасьці санітарнага доктара. У вялікім лісьце на “Свабоду” ён пытаецца:
“Як можна пяць год трымаць у вартаўніках заслужанага перад дзяржавай доктара, у якога за плячыма – 32-гадовы мэдычны стаж? Можа, у нас у горадзе з мэдыцынай усё ў парадку? Дык не: з 91-га году ў Полацку сьмяротнасьць перавышае нараджальнасьць. На тое, шмат прычын, у тым ліку – прыхаваная антысанітарыя. Дарогі і ходнікі ўкладзены ніжэй за нулявыя адзнакі, без кустоў на газонах. Пад вокнамі жылых дамоў наладжваюцца аўтастаянкі. Няма грамадзкіх прыбіральняў. Горад забудоўваецца хаатычна. А тым часам галоўны санітарны доктар Полацку звальняе з працы мяне, сапраўднага адмыслоўца, і набірае сваіх людзей без адпаведнай адукацыі…”
Разам зь лістом Георгі Крупскі даслаў вялікі стос розных дакумэнтаў – сваю шматгадовую перапіску з многімі ўстановамі Полацку, Віцебску і Менску. Камэнтуючы афіцыйныя адказы, слухач піша:
“Гэтыя чынушы зноў хочуць накіраваць мяне праз цэнтар занятасьці на якую-небудзь небясьпечную і нізкааплатную працу. Працаваць вартаўніком мне давялося пяць апошніх гадоў – гэта сучасны ГУЛАГ. Лепш памерці дома з голаду, чым з такімі ўмовамі заробку і жыцьця. Спадарства, падумайце, што вы з намі робіце”.
Да напісанага спадаром Крупскім варта дадаць некалькі важных дэталяў. Ужо больш за восем гадоў Георгі Аркадзевіч на пэнсіі. А на працу на вакантныя месцы ў Полацкі цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі, дзе ён раней працаваў, сёлета накіраваны чатыры маладыя лекары – выпускнікі Менскага мэдунівэрсытэту.
Вядома, спадар Крупскі, пэнсіянэрскае жыцьцё ў Беларусі нялёгкае. Пра гэта на ўласным досьведзе штодня пераконваюцца мільёны пажылых людзей. Многія зь іх, напэўна, таксама хацелі б застацца на ранейшых працоўных месцах. А як быць маладым спэцыялістам, учорашнім студэнтам, якім толькі належыць распачынаць самастойнае жыцьцё і ў якіх няма нават такой сьціплай крыніцы прыбыткаў, якую маеце Вы? Дзе яны знойдуць працу, калі пэнсіянэры будуць займаць пасады й пасьля 60-гадовага ўзросту? Тым больш, што ў мэдычнай сфэры Беларусі – суцэльныя скарачэньні.
Наступны ліст – з Барысава, ад нашай слухачкі Галіны Мядзюк. Гэта – яшчэ адна гісторыя змаганьня за справядлівасьць, складзеная з мноства дакумэнтаў – скаргаў, пратаколаў, судовых рашэньняў і афіцыйных адказаў.
Інцыдэнт, які здарыўся два гады таму, нібыта дробязны і ня варты вялікай увагі, але для спадарыні Мядзюк ён ператварыўся ў падзею вялікай значнасьці. А было так. Вузкую дарогу ля возера, дзе хацела прыпаркаваць аўто спадарыня Мядзюк, перагарадзіў мотаблёк спадара Загародняга. Спадар Загародні саступаць дарогі не захацеў. Пасьля слоўнага высьвятленьня адносін спадарыня Мядзюк сама адкаціла матаблёк з дарогі.
Спадар Загародні выклікаў міліцыю. А пазьней выявілася, што й сам ён – адстаўны афіцэр міліцыі. Вынік судовага разьбіральніцтва: Галіну Мядзюк прызналі вінаватай у лаянцы і аштрафавалі на адну базавую велічыню.
Пасьля гэтага для спадарыні Мядзюк – пэнсіянэркі, якая 42 гады адпрацавала ў сыстэме аховы здароўя, пачалася паласа пошуку справядлівасьці. У лісьце на радыё яна распавядае:
“Пратэсты пракуратур – Барысаўскай раённай і Генэральнай – судамі адхіляюцца. Дабіцца праўды нідзе не магу: адусюль прысылаюць адказы, што перапіска са мной спыняецца. Альбо: справа пад абскарджаньне не падлягае. Мае звароты да старшыні Вярхоўнага суду не даходзяць, вяртаюцца назад. Трапіць на прыём не ўдаецца – кажуць: няма падстаў. Напісала прэзыдэнту. Няхай даведаецца, як на сьвядомай хлусьні праваахоўныя органы будуюць судовыя справы і як невінаватыя людзі становяцца вінаватымі, а былыя падпалкоўнікі міліцыі ўхіляюцца ад адказнасьці за хуліганскія ўчынкі”.
Я гартаў вялікі стос дасланых Вамі, спадарыня Мядзюк, дакумэнтаў, і думаў: апошнія два гады жыцьця патрачаны Вамі шмат у чым на гэтыя паперы – на іх складаньне, на паездкі ў Менск і гутаркі з чыноўнікамі і судзьдзямі, на крыўды і перажываньні…
Два гады – і маленькі хвілінны эпізод на вузкай дарозе ля возера, якога магло й ня быць, калі б хаця адзін з двух чалавек замест упартасьці і агрэсіі праявіў паблажлівасьць і ўступлівасьць. Ці варты дробязны эпізод, спадарыня Мядзюк, марнаваньня на яго гадоў свайго жыцьця і столькі душэўнай сілы?
Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду і нядзелю. Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by